Logo Polskiego Radia
Print

Расьце зацікаўленьне „мацярынскімі пэнсіямі” у Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2019 09:03
На такую пэнсію маюць права маці, якія нарадзілі й выхавалі, як мінімум, чацьвярых дзяцей.
vborodinova/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расьце зацікаўленьне „мацярынскімі пэнсіямі” у Польшчы
На такую пэнсію маюць права маці, якія нарадзілі й выхавалі, як мінімум, чацьвярых дзяцей.
Апошнія дадзеныя Фонду сацыяльнага страхаваньня сьведчаць пра рост зацікаўленьня „мацярынскімі пэнсіямі”, то бок сацыяльнай дапамогай з праграмы „Мама 4+”. Паводле прэс-сакратара Фонду сацыяльнага страхаваньня Войцеха Андрусевіча (Wojciech Andrusiewicz), да канца красавіка фонд атрымаў амаль 51,5 тысячы заявак.
Войцех Андрусевіч: У рамках згаданых амаль 51,5 тысячы заявак, 110 заявак падалі мужчыны. Да гэтай пары Фонд сацыяльнага страхаваньня разгледзеў большасьць атрыманых заявак і выдаў амаль 48 тысяч рашэньняў, у тым ліку больш за 44 тысячы - станоўчых.
Адмоўныя рашэньні былі прынятыя ў дачыненьні да 3 700 заявак.
Каля 140 заявак датычыла жанчынаў, якім больш за 90 гадоў, а амаль 2 тысячы - маці, якія выхавалі больш за дзевяць дзяцей.
Нагадаем, у рамках сацыяльнай праграмы „Мама 4+” маці, якія нарадзілі й выхавалі, па меншай меры, чацьвярых дзяцей, маюць права на мінімальную пэнсію, якая ў цяперашні час складае 1100 злотых бяз выліку падаткаў і збораў (амаль 256,5 эўра). Гэткую дапамогу могуць атрымаць таксама бацькі, якія, напрыклад, у выпадку сьмерці жонкі самі выхавалі, як мінімум, чацьвярых дзяцей.
„Мацярынскую пэнсію” можа атрымаць жанчына пасьля дасягненьня 60 гадоў і мужчына пасьля дасягненьня 65 гадоў жыцьця.
аз

Апошнія дадзеныя Фонду сацыяльнага страхаваньня сьведчаць пра рост зацікаўленьня „мацярынскімі пэнсіямі”, то бок сацыяльнай дапамогай з праграмы „Мама 4+”. Паводле прэс-сакратара Фонду сацыяльнага страхаваньня Войцеха Андрусевіча (Wojciech Andrusiewicz), да канца красавіка фонд атрымаў амаль 51,5 тысячы заявак.

Войцех Андрусевіч: У рамках згаданых амаль 51,5 тысячы заявак, 110 заявак падалі мужчыны. Да гэтай пары Фонд сацыяльнага страхаваньня разгледзеў большасьць атрыманых заявак і выдаў амаль 48 тысяч рашэньняў, у тым ліку больш за 44 тысячы - станоўчых.

Адмоўныя рашэньні былі прынятыя ў дачыненьні да 3 700 заявак. Каля 140 заявак датычыла жанчынаў, якім больш за 90 гадоў, а амаль 2 тысячы - маці, якія выхавалі больш за дзевяць дзяцей.

Нагадаем, у рамках сацыяльнай праграмы „Мама 4+” маці, якія нарадзілі й выхавалі, па меншай меры, чацьвярых дзяцей, маюць права на мінімальную пэнсію, якая ў цяперашні час складае 1100 злотых бяз выліку падаткаў і збораў (амаль 256,5 эўра).

Гэткую дапамогу могуць атрымаць таксама бацькі, якія, напрыклад, у выпадку сьмерці жонкі самі выхавалі, як мінімум, чацьвярых дзяцей.

„Мацярынскую пэнсію” можа атрымаць жанчына пасьля дасягненьня 60 гадоў і мужчына пасьля дасягненьня 65 гадоў жыцьця.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт