Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда выказаў спачуваньні расейскаму прэзыдэнту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 15:16
„Я перадаю спачуваньні ўсім пацярпелым і сем'ям загінулых”, - напісаў Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда Анджэй Дуда PAP/Piotr Nowak

Анджэй Дуда выказаў спачуваньні расейскаму прэзыдэнту
„Я перадаю спачуваньні ўсім пацярпелым і сем'ям загінулых”, - напісаў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнт Польшчы выказаў спачуваньні прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну ў сувязі з учарашняй авіякатастрофай у аэрапорце Шарамецьцева.
У адмысловай тэлеграме Анджэй Дуда напісаў, што зь вялікім сумам успрыняў інфармацыю аб сьмерці больш за 40 чалавек, якія загінулі ў выніку пажару паветранага судна падчас аварыйнай пасадкі ў маскоўскім аэрапорце.

Прэзыдэнт высока ацаніў „самаадданасьць функцыянэраў аварыйна-выратавальных службаў, якія не зьвяртаючы ўвагі на небясьпеку для свайго жыцьця, праводзілі выратавальную акцыю”.
Нагадаем, учора ўвечары самалёт SSJ-100 расейскай авіякампаніі „Аэрафлот” загарэўся падчас аварыйнай пасадкі ў аэрапорце Шарамецьцева. Самалёт ляцеў з Масквы ў Мурманск.
Аварыйнсляй пасадка адбылася з-за тэхнічных праблем паўгадзіны пасьля ўзьлёту. Сьледчы камітэт, які вядзе расьсьледаваньне прычын катастрофы першапачаткова ўстанавіў, што ў машыну адразу ж пасьля старту ўдарыла маланка. Верагодна інцыдэнт адбыўся на вышыні каля 2 км. Сьледчы камітэт разглядае некалькі вэрсій катастрофы.
Ва ўчарашняй авіякатастрофе загінулі, як мінімум, 41 асоба. Больш за дзесяць былі параненыя. На борце машыны знаходзіліся 78 чалавек, у тым ліку пяць членаў экіпажа.
26 сьмяротных ахвяраў, гэта жыхары Мурманска. У гэтай вобласьці РФ сёньня была аб’яўленая трохдзённая жалоба.
аз

Прэзыдэнт Польшчы выказаў спачуваньні прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну ў сувязі з учарашняй авіякатастрофай у аэрапорце Шарамецьцева.

У адмысловай тэлеграме Анджэй Дуда напісаў, што зь вялікім сумам успрыняў інфармацыю аб сьмерці больш за 40 чалавек, якія загінулі ў выніку пажару паветранага судна падчас аварыйнай пасадкі ў маскоўскім аэрапорце.

„Я перадаю спачуваньні ўсім пацярпелым і сем'ям загінулых”, - напісаў Анджэй Дуда.

Прэзыдэнт высока ацаніў „самаадданасьць функцыянэраў аварыйна-выратавальных службаў, якія не зьвяртаючы ўвагі на небясьпеку для свайго жыцьця, праводзілі выратавальную акцыю”.

Нагадаем, учора ўвечары самалёт SSJ-100 расейскай авіякампаніі „Аэрафлот” загарэўся падчас аварыйнай пасадкі ў аэрапорце Шарамецьцева. Самалёт ляцеў з Масквы ў Мурманск.

Аварыйнaя пасадка адбылася з-за тэхнічных праблем паўгадзіны пасьля ўзьлёту. Сьледчы камітэт, які вядзе расьсьледаваньне прычын катастрофы, першапачаткова ўстанавіў, што ў машыну адразу ж пасьля старту ўдарыла маланка. Верагодна інцыдэнт адбыўся на вышыні каля 2 км. Сьледчы камітэт разглядае некалькі вэрсій катастрофы.

Ва ўчарашняй авіякатастрофе загінулі, як мінімум, 41 асоба. Больш за дзесяць былі параненыя. На борце машыны знаходзіліся 78 чалавек, у тым ліку пяць членаў экіпажа.

26 сьмяротных ахвяраў, гэта жыхары Мурманска. У гэтай вобласьці РФ сёньня была аб’яўленая трохдзённая жалоба.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт