Logo Polskiego Radia
Print

У Мурманскай вобласьці аб'явiлі трохдзённую жалобу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.05.2019 10:01
Учора ў аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск.
У аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск. У аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У Мурманскай вобласьці аб'явлі трохдзённую жалобу
Учора ў аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск.
У Мурманскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з авіякатастрофай была аб'яўлена трохдзённая жалоба.
Нагадаем, учора ў аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 41 чалавек, у тым ліку двое дзяцей і адзін з членаў экіпажа. 37 чалавек выжылі ў катастрофе, 6 зь якіх былі шпіталізаваныя ў Маскве.
На думку экспэртаў, якія расьсьледуюць прычыны авіякатастрофы, у самалёт SSJ-100 расейскага „Аэрафлота” ўдарыла маланка. У выніку былі пашкоджаныя электронныя сыстэмы машыны.
Экспэрты, на якіх спасылаецца інфармацыйнае агенцтва „Інтэрфакс”, паведамілі, што перад аварыйнай пасадкай самалёт ня скінуў паліва й прызямляўся на вялікай хуткасьці. Жорсткая аварыйная пасадка давяла да пажару рухавікоў машыны.
Як паведамляе радыё „Эхо Москвы”, эвакуацыя пасажыраў доўжылася каля 50 - 55 сэкунд. Аднак частка людзей у хваставым адсеку самалёта не пасьпела эвакуіравацца.
Schoj Superjet 100 („Сухой Суперджет”)– гэта самалёт расейскай вытворчасьці, які эксплёатуецца з 2011 году. Агулам у сьвеце лётаюць 186 машын такога тыпу. У 2012 годзе машына SSJ-100 разьбілася ў Інданэзіі. Тады загінулі 45 чалавек.
аз

У Мурманскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі ў сувязі з авіякатастрофай была аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Нагадаем, учора ў аэрапорце „Шарамецьцева” згарэў самалёт, які ляцеў з Масквы ў Мурманск. Паводле афіцыйных дадзеных, загінулі 41 чалавек, у тым ліку двое дзяцей і адзін з членаў экіпажа. 37 чалавек выжылі ў катастрофе, 6 зь якіх былі шпіталізаваныя ў Маскве.

Сьледчы камітэт разглядае некалькі вэрсій катастрофы самалёта. Паводле адной зь іх, у самалёт SSJ-100 расейскага „Аэрафлота” ўдарыла маланка. У выніку былі пашкоджаныя электронныя сыстэмы машыны.

Экспэрты, на якіх спасылаецца інфармацыйнае агенцтва „Інтэрфакс”, паведамілі, што перад аварыйнай пасадкай самалёт ня скінуў паліва й прызямляўся на вялікай хуткасьці. Жорсткая аварыйная пасадка давяла да пажару рухавікоў машыны.

Як паведамляе радыё „Эхо Москвы”, эвакуацыя пасажыраў доўжылася каля 50 - 55 сэкунд. Аднак частка людзей у хваставым адсеку самалёта не пасьпела эвакуіравацца.

Schoj Superjet 100 („Сухой Суперджет”)– гэта самалёт расейскай вытворчасьці, які эксплёатуецца з 2011 году. Агулам у сьвеце лётаюць 186 машын такога тыпу. У 2012 годзе машына SSJ-100 разьбілася ў Інданэзіі. Тады загінулі 45 чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт