Першы Энэргетычны форум ЭЗ-ЗША распачаўся ў Брусэлю
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.05.2019 12:24
Сустрэча праходзіць зь удзелам міністра энэргетыкі ЗША Рыка Пэры, а таксама прадстаўнікоў бізнэсу з абодвух бакоў Атлянтыкі.
Міністар энэргетыкі ЗША Рык ПэрыPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ
Першы Энэргетычны форум ЭС-ЗША распачаўся ў Брусэлю
Форум прысьвечаны пытаньням павелічэньня экспарту амэрыканскага звадкаванага прыроднага газу ў Эўропу. Сустрэча праходзіць зь удзелам міністра энэргетыкі ЗША Рыка Пэры, а таксама прадстаўнікоў бізнэсу з абодвух бакоў Атлянтыкі.
У апошнія гады Эўропа выступае за энэргетычнае супрацоўніцтва з ЗША ды адмену экспартных барʼераў. На думку Брусэля, такое супрацоўніцтва можа вырашыць праблему залежнасьці абʼяднанай Эўропы ад паставак газу з Расеі.
Летась у ліпеню ў Вашынгтоне адбыліся адпаведныя перамовы старшыні Эўрапейскай камісіі Жана-Клёда Юнкера з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. З тых часоў амэрыканскі экспарт звадкаванага газу ў Эўразьвяз павялічыўся на 272%.
Паводле зьвестак Эўракамісіі, сёлтеа ў сакавіку быў зафіксаваны гістарычны рэкорд па абʼёме паставак амэрыканскага звадкаванага газу, які перавысіў 1,4 млрд кубамэтраў.

IAR/эж