Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьбіраюць подпісы за вяртаньне гандлёвых віз для беларусаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2019 17:24
Збор подпісаў зладзіла беластоцкая арганізацыя апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа».
Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»Кантрольна-прапускны пункт «Бераставіца»фота: Памежная служба Беларусі

Беластоцкія гандляры зьбіраюць подпісы за вяртаньне гандлёвых віз для беларусаў
Каля тысячы прадстаўнікоў малога польскага бізнэсу падпісалася за вяртаньне віз для беларусаў на так званыя «zakupy». Збор подпісаў быў арганізаваны мясцовай арганізацыяй апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа». Завадатарам ініцыятывы стаў дэпутата Сэйму з Падляшша Роберт Тышкевіч.
Нагадаем, з 2 студзеня зьмяніліся патрабаваньні на атрыманьне польскай шэнгенскай візы. Грамадзянін Беларусі, які зараз падаецца на атрыманьня візы, абавязаны выканаць дадатковыя фармальнасьці. Напрыклад прадэманстраваць рэзэрвацыю нумару ў гатэлі на час знаходжаньня ў Польшчы.
Вяртаньня лёгкадаступных віз для беларусаў таксама патрабуе мясцовая ўлада Беластоку. Сёлета ў студзені Гарадзкая рада Беластоку зацьвердзіла крытычную заяву на тэму новых правілаў выдачы віз. Паводле падляскіх дэпутатаў, адмена віз «na zakupy» выкліча матэрыяльныя страты для жыхароў рэгіёну, а менавіта скарачэньне колькасьці працоўных месцаў.

Каля тысячы прадстаўнікоў малога польскага бізнэсу падпісалася за вяртаньне віз для беларусаў на так званыя «zakupy». Збор подпісаў зладзіла мясцовая арганізацыя апазыцыйнай партыі «Грамадзянская плятформа». Завадатарам ініцыятывы стаў дэпутата Сэйму з Падляшша Роберт Тышкевіч.

Нагадаем, з 2 студзеня зьмяніліся патрабаваньні на атрыманьне польскай шэнгенскай візы. Грамадзянін Беларусі, які зараз падаецца на атрыманьня візы, абавязаны выканаць дадатковыя фармальнасьці. Напрыклад прадэманстраваць рэзэрвацыю нумару ў гатэлі на час знаходжаньня ў Польшчы.

Вяртаньня лёгкадаступных віз для беларусаў таксама патрабуе мясцовая ўлада Беластоку. Сёлета ў студзені Гарадзкая рада Беластоку зацьвердзіла крытычную заяву на тэму новых правілаў выдачы віз. Паводле падляскіх дэпутатаў, адмена віз «na zakupy» выкліча матэрыяльныя страты для жыхароў рэгіёну, а менавіта скарачэньне колькасьці працоўных месцаў.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт