Выяўленыя сувязі польскіх правых радыкалаў з расейскім алігархам
Брат Кшыштафа Босака, які зьяўляецца намесьнікам старшыні радыкальнага Нацыянальнага руху, уваходзіць у каманду мэнэджэраў кампаніі, якая зьяўляецца часткай фінансавай імпэрыі расейскага алігарха.
Марэк Босак, брат Кшыштафа Босака, – дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю ў кампаніі Vivus, якая займаецца ў Польшчы выдачай хуткіх крэдытаў.
Асноўным акцыянэрам кампаніі 4Finance Holding, да якой належыць Vivus, зьяўляецца Алег Бойка – расейскі бізнэсмэн, які ўваходзіць у сотню самых багатых расейцаў паводле сьпісу часопісу Forbes. Яго інвэстыцыйная кампанія Finstar Financial Group утрымлівае сетку крэдытных кампаній, якія працуюць пад эгідай 4finance у 17 краінах, уключаючы Польшчу. У Польшчы, яна кампанія працуе пад брэндамі Vivus і Zaplo.
Правыя радыкалы Польшчы ўжо неаднаразова падазраваліся ў сувязях з Расеяй.
Брат Кшыштафа Босака, які зьяўляецца намесьнікам старшыні радыкальнага Нацыянальнага руху, уваходзіць у каманду мэнэджэраў кампаніі, якая зьяўляецца часткай фінансавай імпэрыі расейскага алігарха.
Марэк Босак, брат Кшыштафа Босака, – дырэктар па сувязях з грамадзкасьцю ў кампаніі Vivus, якая займаецца ў Польшчы выдачай хуткіх крэдытаў.
Асноўным акцыянэрам кампаніі 4Finance Holding, якой належыць Vivus, зьяўляецца Алег Бойка – бізнэсмэн, які ўваходзіць у сотню самых багатых расейцаў паводле сьпісу часопісу Forbes. Яго інвэстыцыйная кампанія Finstar Financial Group утрымлівае сетку крэдытных кампаній, якія працуюць пад эгідай 4finance у 17 краінах, уключаючы Польшчу. У Польшчы, кампанія працуе пад брэндамі Vivus і Zaplo.
Правыя радыкалы Польшчы ўжо неаднаразова падазраваліся ў сувязях з Расеяй.
паводле niezalezna.pl/эж