Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да сьвяткаваньня 15-годзьдзя ў Эўрапейскім Зьвязе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2019 12:31
Кіраўнік Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што на рэфэрэндуме 2003 года палякі прынялі лёсавызначальнае рашэньне аб уступленьні краіны ў ЭЗ.
Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)www.prezydent.pl

Польшча рыхтуецца да сьвяткаваньня 15-годзья ў Эўрапейскім Зьвязе
1 траўня 2014 года ў Эўрапейскі Зьвяз увайшлі адразу 10 краінаў: Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына, Эстонія, Летува, Латвія й таксама Мальта ды Кіпр. Кіраўнік Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што на рэфэрэндуме 2003 года палякі прынялі лёсавызначальнае рашэньне аб уступленьні краіны ў ЭЗ.
У эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё Кшыштаф Шчэрскі запэўніваў, што палякі таксама як і 15 гадоў таму заснуюцца сапраўднымі эўраэнтузіястамі.
Кшыштаф Шчэрскі: Вакол сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, у Паўночнаатлянтычным Альянсе мы ўтрымалі нацыянальнае адзінства. Пераважная большасьць палякаў рада з нагоды нашай прысутнасьці ў гэтых арганізацыях. Нашае дасягненьне 15-гадовай даўніны мы ўтрымалі і нават узмацнілі яго. Палякі дагэтуль застаюцца энтузіястамі НАТА ды энтузіястамі Эўрапейскага Зьвязу.
Паводле кіраўніка Кабінэта прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага, палякі напоўніцу скарысталіся магчымасьцямі, атрыманымі дзякуючы ўзьяднаньню з эўрапейскай супольнасьцю. З нагоды юбіляе ўвечары па тэлебачаньню да народу Польшчы зьвернецца прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.

1 траўня 2014 года ў Эўрапейскі Зьвяз увайшлі адразу 10 краінаў: Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына, Эстонія, Летува, Латвія й таксама Мальта ды Кіпр. Кіраўнік Кабінэту прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што на рэфэрэндуме 2003 года палякі прынялі лёсавызначальнае рашэньне аб уступленьні краіны ў ЭЗ.

У эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё Кшыштаф Шчэрскі запэўніваў, што палякі таксама як і 15 гадоў таму застаюцца сапраўднымі эўраэнтузіястамі.

Кшыштаф Шчэрскі: Вакол сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе, у Паўночнаатлянтычным Альянсе мы ўтрымалі нацыянальнае адзінства. Пераважная большасьць палякаў рада з нагоды нашай прысутнасьці ў гэтых арганізацыях. Нашае дасягненьне 15-гадовай даўніны мы ўтрымалі і нават узмацнілі яго. Палякі дагэтуль застаюцца энтузіястамі НАТА ды энтузіястамі Эўрапейскага Зьвязу.

Паводле кіраўніка Кабінэта прэзыдэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага, палякі напоўніцу скарысталіся магчымасьцямі, атрыманымі дзякуючы ўзьяднаньню з эўрапейскай супольнасьцю. З нагоды юбіляе ўвечары па тэлебачаньню да народу Польшчы зьвернецца прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт