Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Верталёты AW101 павысяць патэнцыял польскай арміі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 15:34
Баявы машыны AW101 могуць зьнішчаць падводныя цэлі й таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі.
Прэм’ер Матэвуш МаравецкіПрэм’ер Матэвуш МаравецкіPAP/Wojtek Jargiło

Маравецкі: Верталёты AW101 павысяць патэнцыял польскай арміі
Баявы машыны АЎ101 могуць зьнішчаць падводныя цэлі й таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі.
„Верталёты AW101 рашуча павысяць патэнцыял польскага ваенна-марскога флёту”, - напісаў на Твітэры прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
Нагадаем учора была заключаная кампэнсацыйная дамова (офсэтная дамова) да кантракту на пакупку чатырох верталёты AW101 для польскага ваенна-марскога флёту.
„Я дзякую міністру Марыюшу Блашчаку (кіраўнік мінабароны Польшчы - рэд.) за чарговае важнае дзеяньне з мэтай поўнай мадэрнізацыі нашай арміі”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду.
Кампэнсацыйнага праграма прадугледжвае, што ўладальнік канцэрну PZL Świdnik-Leonardo адкрые на Ваенным авіяцыйным заводзе № 1 у Лодзі, цэнтар сэрвісных паслугаў. У ім будзе адбывацца тэхагляд і рамонт новых машынаў. Канцэрн Leonardo пагадзіўся таксама забясьпечваць тэхнічнае абслугоўваньне новых машынаў на працягу 10 гадоў. Апрача таго Гданьская палітэхніка зоймецца дасьледаваньнем і разьвіцьцём верталётаў. Кошт кампэнсацыйнай дамовы складае каля 400 мільёнаў злотых (амаль 93,5 мільёна эўра).
Чатыры верталёты AW101 будуць дастаўлены да канца 2022 году. Сумарны кошт кантракта складае 1 мільярд 650 мільёнаў злотых (больш за 385,5 мільёнаў эўра).
Баявы машыны АЎ101 могуць зьнішчаць падводныя цэлі й таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў.
аз

„Верталёты AW101 рашуча павысяць патэнцыял польскага ваенна-марскога флёту”, - напісаў на Твітэры прэм’ер Матэвуш Маравецкі.

Нагадаем, учора была заключаная кампэнсацыйная дамова (офсэтная дамова) да кантракту на пакупку чатырох верталётаў AW101 для польскага ваенна-марскога флёту.

„Я дзякую міністру Марыюшу Блашчаку (кіраўнік мінабароны Польшчы - рэд.) за чарговае важнае дзеяньне з мэтай поўнай мадэрнізацыі нашай арміі”, - напісаў кіраўнік польскага ўраду.

Кампэнсацыйная праграма прадугледжвае, што ўладальнік канцэрну PZL Świdnik-Leonardo адкрые на Ваенным авіяцыйным заводзе № 1 у Лодзі цэнтар сэрвісных паслугаў. У ім будзе адбывацца тэхагляд і рамонт новых машынаў.

Канцэрн Leonardo пагадзіўся таксама забясьпечваць тэхнічнае абслугоўваньне новых машынаў на працягу 10 гадоў. Апрача таго,Гданьская палітэхніка зоймецца дасьледаваньнем і разьвіцьцём верталётаў. Кошт кампэнсацыйнай дамовы складае каля 400 мільёнаў злотых (амаль 93,5 мільёна эўра).

Чатыры верталёты AW101 будуць дастаўлены да канца 2022 году. Сумарны кошт кантракта складае 1 мільярд 650 мільёнаў злотых (больш за 385,5 мільёнаў эўра).

Баявыя машыны AW101 могуць зьнішчаць падводныя цэлі й таксама праводзіць ратаўнічыя апэрацыі ва ўмовах баявых дзеяньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт