Амбасадарка ЗША: Перамовы пра „Форт Трамп” закончацца яшчэ сёлета
Джарджэт Масбахер запэўніла, што ЗША імкнуцца да павелічэньня сваёй вайсковай прысутнасьці ў Польшчы.
Перамовы па справе павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы павінны быць завершыцца да канца гэтага году, паведаміла амбасадар ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер у эксклюзіўным інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыё.
„Можна з упэўненасьцю сказаць, што да канца бягучага году мы будзем мець пагадненьне па гэтай справе”, - сказала амбасадарка ЗША. Яна дадала, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб доўгатэрміновай прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы, інвэстыцыі ў інфраструктуру, навучаньне й апэратыўную гатоўнасьць.
„Мы застанёмся тут на працягу доўгага часу”, - заявіла Джаржэт Масбахер.
Яна дадаля, што Злучаныя Штаты Амэрыкі сканцэнтраваныя на „пастаяннай прысутнасьці” сваіх жаўнераў на тэрыторыі Польшчы.
Адначасова Джаржэт Масбахер нагадала, што ў цяпер у Польшчы дысьлякуюцца 4,5 тысячы амэрыканскіх жаўнераў, і хоць яны мяняюцца, што застаюцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці.
Амбасадарка запэўніла, што ЗША імкнуцца да павелічэньня сваёй вайсковай прысутнасьці ў Польшчы.
аз
Перамовы па справе павелічэньня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы павінны быць завершыцца да канца гэтага году, паведаміла амбасадар ЗША ў Польшчы Джoрджэт Масбахэр у эксклюзіўным інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыё.
„Можна з упэўненасьцю сказаць, што да канца бягучага году мы будзем мець пагадненьне па гэтай справе”, - сказала амбасадарка ЗША. Яна дадала, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе аб доўгатэрміновай прысутнасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы, інвэстыцыі ў інфраструктуру, навучаньне й апэратыўную гатоўнасьць.
„Мы застанёмся тут на працягу доўгага часу”, - заявіла Джoржэт Масбахэр.
Яна дадала, што Злучаныя Штаты Амэрыкі сканцэнтраваныя на „пастаяннай прысутнасьці” сваіх жаўнераў на тэрыторыі Польшчы.
Адначасова Джoржэт Масбахэр нагадала, што ў цяпер у Польшчы дысьлякуюцца 4,5 тысячы амэрыканскіх жаўнераў, і хоць яны мяняюцца, то застаюцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці.
Амбасадарка запэўніла, што ЗША імкнуцца да павелічэньня сваёй вайсковай прысутнасьці ў Польшчы.
аз