Logo Polskiego Radia
Print

Памёр ініцыятар стварэньня Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.04.2019 16:02
Пра сьмерць Абрагама Сэгаля паведаміла на Твітары польская амбасада ў Тэль-Авіве.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: kevindvt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Памёр ініцыятар стварэньня Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў
Пра сьмерць Абрагама Сігала паведаміла на Твітары польская амбасада ў Тэль-Авіве.
Ва ўзросьце 88 гадоў у Ізраілі памёр Абрагам Сігал. Ён выжыў Галакост дзякуючы Яну й Гелене Цвынарам (Jan i Helena Cwynary) зь вёскі Маркова (Markowa) на поўдні Польшчы. Сігал быў вялікім прыхільнікам стварэньня Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны імя сям’і Ульмаў.
„Зь вялікім смуткам мы разьвітваемся з памерлым у пятніцу Абрагамам Сігалам”, - паведаміла на Твітары польская амбасада ў Тэль-Авіве.
У сакавіку 2016 году прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў памерлага Кавалерскім крыжам Ордэна заслуг перад Рэспублікай Польшча.
Узнарагода была прысуджаная за дасягненьні ў захоўваньні памяці й распаўсюджваньні ведаў пра палякаў, якія ратавалі габрэй падчас Другой сусьветнай вайны й заангажаваньне ў стварэньне музэя імя сям’і Ульмаў.
Музэй палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны імя сям’і Ульмаў у вёсцы Маркова быў адкрыты ў 2016 годзе.
аз

Ва ўзросьце 88 гадоў у Ізраілі памёр Абрагам Сэгаль (Abraham Izaak Segal). Ён выжыў Галакост дзякуючы Яну й Гелене Цвынарам (Jan i Helena Cwynary) зь вёскі Маркова (Markowa) на поўдні Польшчы. Сэгаль быў вялікім прыхільнікам стварэньня Музэя палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны імя сям’і Ўльмаў.

„Зь вялікім смуткам мы разьвітваемся з памерлым у пятніцу Абрагамам Сэгалям”, - паведаміла на Твітары польская амбасада ў Тэль-Авіве.

У сакавіку 2016 году прэзыдэнт Анджэй Дуда ўзнагародзіў памерлага Кавалерскім крыжам Ордэна заслуг перад Рэспублікай Польшча.

Узнарагода была прысуджаная за дасягненьні ў захоўваньні памяці й распаўсюджваньні ведаў пра палякаў, якія ратавалі габрэй падчас Другой сусьветнай вайны, і за прыкладзеныя намаганьні для стварэньня музэя імя сям’і Ўльмаў.

Музэй палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны, імя сям’і Ўльмаў у вёсцы Маркова быў адкрыты ў 2016 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт