Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія ўлады заклікаюць памятаць аб чарнобыльскай катастрофе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.04.2019 12:35
Украінскі прэмʼер падкрэсьліў, што дзякуючы самаахвярнасьці ліквідатараў былі выратаваны сотні тысяч жыцьцяў.
Чарнобыль, красавік 1986 годуЧарнобыль, красавік 1986 годуyoutube.com/screen

Украінскія ўлады заклікаюць памятаць аб чарнобыльскай катастрофе
З нагоды 33-яй гадавіны трагедыі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвярнуўся да ахвяраў чарнобыльскай катастрофы на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце.
Прэм'ер-міністар Ўкраіны Уладзімер Гройсман, у сваю чаргу, напісаў, што схіляе галаву перад тысячамі ліквідатарамі наступстваў катастрофы. Многія зь іх пасьля загінулі ў выніку радыеактыўнага апраменьваньня. Украінскі прэмʼер падкрэсьліў, што дзякуючы іх самаахвярнасьці былі выратаваны сотні тысяч жыцьцяў.
У цяперашні час ЧАЭС акружаная некалькімі дзясяткамі кілямэтраў так званай зоны адчужэньня. Рэшткі разбуранага чарнобыльскага рэактара пасьля аварыі былі накрыты бэтонным саркафагам. Тры гады таму ў Чарнобылі быў створаны новы мэталічны саркафаг, які мае абараняць ад выкіду радыеактыўнага пылу ў атмасфэру.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт