Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік польскага ўраду сустрэўся ў Браціславе са сваім японскім калегам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2019 16:07
Матэвуш Маравецкі ўдзельнічаў у саміце Вышаградзкай групы й Японіі ў Славаччыне.
Матэвуш Маравецкі й Сіндза Абэ.Матэвуш Маравецкі й Сіндза Абэ.PAP/Leszek Szymański

Кіраўнік польскага ўраду сустрэўся ў Браціславе са сваім японскім калегам
Матэвуш Маравецкі ўдзельнічаў у саміце Вышаградзкай групы й Японіі ў Славаччыне.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у саміце Вышаградзкай групы й Японіі, які прайшоў у Браціславе.
У сустрэчы апрача кіраўніка польскага ўраду ўдзельнічалі прэм'еры Славаччыны, Чэхіі, Вугоршчыны й Японіі.
Перамовы датычылі эканамічнага й палітычнага супрацоўніцтва, а таксама бясьпекі. У ходзе сустрэчы таксама закраналася пытаньне пагадненьня аб эканамічным партнэрстве, якое ўступіла ў сілу з 1 лютага.
„Пагадненьне стварае новыя напрамкі супрацоўніцтва, ліквідуе шматлікія бар'еры й пашырае доступ таксама польскіх кампаніяў да японскага рынку”, - сказаў віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі (Konrad Szymański).
Гэта ўжо трэцяя сустрэча ў такім фармаце. Раней прадстаўнікі ўрадаў краін Вышаградзкай групы й Японіі сустракаліся ў Варшаве ў 2013 годзе і ў Брусэлі ў 2018 годзе.
Учора ўвечары ў Браціславе прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ. Палітыкі гаварылі аб супрацоўніцтве й стагодзьдзі дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Японіяй, якое выпадае ў гэтым годзе.
аз

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі прыняў удзел у саміце Вышаградзкай групы й Японіі, які прайшоў у Браціславе.

У сустрэчы, апрача кіраўніка польскага ўраду, удзельнічалі прэм'еры Славаччыны, Чэхіі, Вугоршчыны й Японіі.

Перамовы датычылі эканамічнага й палітычнага супрацоўніцтва, а таксама бясьпекі. У ходзе сустрэчы таксама закраналася пытаньне пагадненьня аб эканамічным партнэрстве, якое ўступіла ў сілу з 1 лютага.

„Пагадненьне стварае новыя напрамкі супрацоўніцтва, ліквідуе шматлікія бар'еры й пашырае доступ таксама польскіх кампаніяў да японскага рынку”, - сказаў віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Конрад Шыманскі (Konrad Szymański).

Гэта ўжо трэцяя сустрэча ў такім фармаце. Раней прадстаўнікі ўрадаў краін Вышаградзкай групы й Японіі сустракаліся ў Варшаве ў 2013 годзе і ў Брусэлі ў 2018 годзе.

Учора ўвечары ў Браціславе прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся з прэм'ерам Японіі Сіндза Абэ. Палітыкі гаварылі аб супрацоўніцтве й стагодзьдзі дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Японіяй, якое выпадае ў гэтым годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт