Расейскі ўрад абмяркоўвае пытаньне няякаснай нафты
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.04.2019 10:17
Польшча, Нямеччына й Чэхія вырашылі прыпыніць імпарт сыравіны з-за ейнай нізкай якасьці.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0
Расейскі ўрад абмяркоўвае пытаньне няякаснай нафты
Польшча, Нямеччына й Чэхія вырашылі прыпыніць імпарт сыравіны з-за ейнай нізкай якасьці.
Расейскія міністры абмяркоўваюць пытаньне якасьці экспартаванай у Эўропу нафты. Паседжаньне ўраду было скліканае пасьля таго, як Польшча й Нямеччына вырашылі прыпыніць імпарт сыравіны з-за ейнай нізкай якасьці.
Як паведамляе агенцтва Reuters, імпарт нафты, якую праз тэрыторыю Беларусі Расея пастаўляе нафтаправодам „Дружба” ў краіны Цэнтральнай Эўропы прыпыніла таксама Чэхія.
Пакуль транзыт нафты ў нафтаперапрацоўчыя заводы ва Ўкраіне, Славаччыне й Вугоршчыне працягваецца.
Прадстаўніцтва трубаправода „Дружба” ў беларускім Гомелі папярэдзіла, што няякасная нафта трапіць па трубаправодзе ў Славаччыну й Вугоршчыну на працягу 4-5 дзён.
аз
Расейскія міністры абмяркоўваюць пытаньне якасьці экспартаванай у Эўропу нафты. Паседжаньне ўраду было скліканае пасьля таго, як Польшча й Нямеччына вырашылі прыпыніць імпарт сыравіны з-за ейнай нізкай якасьці.
Як паведамляе агенцтва Reuters, імпарт нафты, якую праз тэрыторыю Беларусі Расея пастаўляе нафтаправодам „Дружба” ў краіны Цэнтральнай Эўропы, прыпыніла таксама Чэхія.