ЭЗ выдзеліць 129 млн эўра на пашырэньне польскага газавага тэрміналу
У горадзе Сьвінауйсьце падпісалі пагадненьне аб дафінансаваньні пашырэньня газавага тэрмінала.
У горадзе Сьвінауйсьце на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора адбылося ўрачыстае падпісаньне пагадненьня аб дафінансаваньні пашырэньня мясцовага газавага тэрмінала. У цырымоніі ўдзельнічалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
Тэрмінал звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага зьяўляецца адным з найбуйнейшых праектаў, фінансаваных за сродкі з эўрапейскіх фондаў.
Дзякуючы сёньняшняму пагадненьню ўладальнік і апэратар тэрмінала кампанія Polskie LNG зможа атрымаць з ЭЗ 553 млн злотых (больш за 129 мльн эўра) на пашырэньне аб’екту.
Пашырэньне тэрміналу прадугледжвае, між іншым, павелічэньне магчымасьці рэгазыфікацыі газу, будаўніцтва дадатковага газасховішча й прыстасаваньне да перагрузкі газу на чыгунку.
Тэрмінал звадкаванага газу ў горадзе Сьвінауйсьце быў уведзены эксплёатацыю ў 2016 годзе. Ён дазваляе прымаць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу марскім шляхам зь любой кропкі сьвету. Гэта павышае энэргетычную бясьпеку краіны. Цяпер прапускная здольнасьць тэрмінала складае 5 мільярдаў кубічных мэтраў у год. Пасьля пашырэньня яна павялічыцца да 7,5 мільярда кубамэтраў у год.
аз
У горадзе Сьвінауйсьце на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора адбылося ўрачыстае падпісаньне пагадненьня аб дафінансаваньні пашырэньня мясцовага газавага тэрмінала. У цырымоніі ўдзельнічалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
Тэрмінал звадкаванага газу імя прэзыдэнта Леха Качыньскага зьяўляецца адным з найбуйнейшых праектаў, фінансаваных за сродкі з эўрапейскіх фондаў.
Дзякуючы сёньняшняму пагадненьню ўладальнік і апэратар тэрмінала кампанія Polskie LNG зможа атрымаць з ЭЗ 553 млн злотых (больш за 129 млн эўра) на пашырэньне аб’екту.
Пашырэньне тэрміналу прадугледжвае, між іншым, павелічэньне магчымасьці рэгазыфікацыі газу, будаўніцтва дадатковага газасховішча й прыстасаваньне да перагрузкі газу на чыгунку.
Тэрмінал звадкаванага газу ў горадзе Сьвінауйсьце быў уведзены эксплёатацыю ў 2016 годзе. Ён дазваляе прымаць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу марскім шляхам зь любой кропкі сьвету. Гэта павышае энэргетычную бясьпеку краіны.
Цяпер прапускная здольнасьць тэрмінала складае 5 мільярдаў кубічных мэтраў у год. Пасьля пашырэньня яна павялічыцца да 7,5 мільярда кубамэтраў у год.
аз