Замежныя экспэрты: БелАЭС не адпавядае стандартам МАГАТЭ
Аналіз стрэс-тэстаў БелАЭС праведзены па замове „Экадом”, партыі „Зялёныя” й Беларускай антыядзернай кампаніі.
Міжнародныя экспэрты на замову грамадзкага аб’яднаньня „Экадом”, Беларускай партыі „Зялёныя” й Беларускай антыядзернай кампаніі правялі аналіз стрэс-тэстаў БелАЭС і выдалі рэкамэндацыі для Дзяржатамнагляду Беларусі.
Стрэс-тэсты Беларускай атамнай электрастанцыі ў розныя гады праводзілі пецярбурская кампанія „Атом-проект”, якая ўваходзіць у склад генпадрадчыка будаўніцтва „Росатом” (2016), Дзяржатамнагляд Беларусі (2017), а таксама экспэрты Эўрапейскай групы рэгуляваньня ядзернай бясьпекі ENSREG (2018).
Эўрапейскія незалежныя экспэрты на чале зь вядомай нямецкай спэцыялісткай у галіне ядзернай бясьпекі Одай Бэкер (Oda Becker), з аднаго боку, адзначылі высокую якасьць стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, падтрымалі многія высновы й рэкамэндацыі.
Але яны падкрэсьліваюць, што праект быў распрацаваны паводле старых стандартаў яшчэ „дафукусімскай эры” (да аварыі на АЭС Фукусіма-1 у Японіі ў 2011 годзе).
З другога боку, на іх думку, ня ўсе пытаньні бясьпекі былі разгледжаныя. Расейскі праект АЭС-2006 мае шэраг недахопаў, якія выпалі з поля зроку афіцыйнай экспэртызы й якія ўплываюць на ўразьлівасьць атамнай электрастанцыі да прыродных катаклізмаў.
Экспэрты пералічылі й канкрэтныя тэхнічныя прыклады неадпаведнасьці расейскага праекту сучасным стандартам і патрабаваньням МАГАТЭ і WENRA (Заходнеэўрапейскай асацыяцыі рэгулятараў у галіне ядзернай бясьпекі):
•неадэкватная абарона сыстэм бясьпекі АЭС,
•негарантаваная функцыянальнасьць пасткі расплаву,
•рызыка страты цэласнасьці ахоўнай абалонкі (кантайнтмэнту),
•адсутнасьць фільтрацыі сыстэм вэнтыляваньня ды іншыя.
Грамадзкае аб’яднаньне „Экадом”, Беларуская партыя „Зялёныя” й Беларуская антыядзерная кампанія заклікалі Дэпартамэнт ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Беларусі не выдаваць ліцэнзію на эксплёатацыю Астравецкай АЭС да ліквідацыі праектных і вытворчых недахопаў.
Нагадаем, Беларуская АЭС ад 2011 году ўзводзіцца пад Астраўцом, што ў Гарадзенскай вобласьці, у 22 км ад мяжы зь Летувой, у каля 50 км ад Вільні і 125 км ад Менску.
Запуск першага энэргаблёку заплянаваны на сьнежань 2019 году, другога — на ліпень 2020-га. Першапачаткова запуск плянаваўся на год раней, Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што тэрміны сарвала Расея.
Летува ня раз ставіла пад сумнеў абраньне для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычынаў не будаваць БелАЭС. Летува пратэстуе супраць БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвае пратэсты ў міжнародных структурах. Летуву падтрымлівае прэзыдэнтка Эстоніі.
svaboda.org/аз
Міжнародныя экспэрты на замову грамадзкага аб’яднаньня „Экадом”, Беларускай партыі „Зялёныя” й Беларускай антыядзернай кампаніі правялі аналіз стрэс-тэстаў БелАЭС і выдалі рэкамэндацыі для Дзяржатамнагляду Беларусі.
Стрэс-тэсты Беларускай атамнай электрастанцыі ў розныя гады праводзілі пецярбурская кампанія „Атом-проект”, якая ўваходзіць у склад генпадрадчыка будаўніцтва „Росатом” (2016), Дзяржатамнагляд Беларусі (2017), а таксама экспэрты Эўрапейскай групы рэгуляваньня ядзернай бясьпекі ENSREG (2018).
Эўрапейскія незалежныя экспэрты на чале зь вядомай нямецкай спэцыялісткай у галіне ядзернай бясьпекі Одай Бэкер (Oda Becker), з аднаго боку, адзначылі высокую якасьць стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, падтрымалі многія высновы й рэкамэндацыі.
Але яны падкрэсьліваюць, што праект быў распрацаваны паводле старых стандартаў яшчэ „дафукусімскай эры” (да аварыі на АЭС Фукусіма-1 у Японіі ў 2011 годзе).
З другога боку, на іх думку, ня ўсе пытаньні бясьпекі былі разгледжаныя. Расейскі праект АЭС-2006 мае шэраг недахопаў, якія выпалі з поля зроку афіцыйнай экспэртызы й якія ўплываюць на ўразьлівасьць атамнай электрастанцыі да прыродных катаклізмаў.
Экспэрты пералічылі й канкрэтныя тэхнічныя прыклады неадпаведнасьці расейскага праекту сучасным стандартам і патрабаваньням МАГАТЭ і WENRA (Заходнеэўрапейскай асацыяцыі рэгулятараў у галіне ядзернай бясьпекі):
•неадэкватная абарона сыстэм бясьпекі АЭС,
•негарантаваная функцыянальнасьць пасткі расплаву,
•рызыка страты цэласнасьці ахоўнай абалонкі (кантайнтмэнту),
•адсутнасьць фільтрацыі сыстэм вэнтыляваньня ды іншыя.
Грамадзкае аб’яднаньне „Экадом”, Беларуская партыя „Зялёныя” й Беларуская антыядзерная кампанія заклікалі Дэпартамэнт ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі Беларусі не выдаваць ліцэнзію на эксплёатацыю Астравецкай АЭС да ліквідацыі праектных і вытворчых недахопаў.
Нагадаем, Беларуская АЭС ад 2011 году ўзводзіцца пад Астраўцом, што ў Гарадзенскай вобласьці, у 22 км ад мяжы зь Летувой, у каля 50 км ад Вільні і 125 км ад Менску.Запуск першага энэргаблёку заплянаваны на сьнежань 2019 году, другога — на ліпень 2020-га. Першапачаткова запуск плянаваўся на год раней, Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што тэрміны сарвала Расея.