Сёньня ў Польшчы могуць абліць вадою
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.04.2019 10:47
Сёньня, на другі дзень Вялікадня, у Польшчы існуе даўняя традыцыя аблівацца вадою, таму сёньняшні дзень таксама называюць Мокрым панядзелкам.
Сьмігус-дынгус (Śmigus-dyngus), альбо інакш Мокры панядзелакsxc.hu/public domain
Сёньня палякі сьвяткуюць другі дзень Вялікадня
Згодна са старадаўняй традыцыяй, сёньня Сьмігус-дынгус альбо інакш – Мокры панядзелак. Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць посьпех і багацьце. Вадою абліваюцца перш за ўсё дзеці й моладзь, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што расцэньвае такі крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры 500 злотых (каля 120 эўра).
Згодна са старадаўняй традыцыяй, сёньня Сьмігус-дынгус альбо інакш – Мокры панядзелак. Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць посьпех і багацьце.
Вадою абліваюцца перш за ўсё дзеці й моладзь, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што расцэньвае такі крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры 500 злотых (каля 120 эўра).
вс