У Польшчы адзначаюць 76-ую гадавіну паўстаньня ў Варшаўскім гета
Галоўныя ўрачыстасьці адбыліся каля Помніка героям гета ў Варшаве. У жалобнай цырымоніі ўдзел прымалі прэзыдэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі, амбасадар Ізраіля ў Польшчы Ані Азары, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, габрэйскай грамадзкасьці ды звычайныя жыхары польскай сталіцы.
На знак пашаны да змагароў Варшаўскага гета апоўдні ў горадзе прагучалі тысячы сырэнаў.
Падчас урачыстасьцяў Дзіцячы хор горада Лодзі засьпяваў легендарны гімн паўстанцаў гета «Zog nit keyn mol». Пасьля ўскладаньня кветак і малітвы каля Помніка героям варшаўскага гета, ўрачыстая працэсія вырушала да іншых памятных месцаў, зьвязаных зь подзьвігам бараьцбітоў Варшаўскага гета.
Паўстаньне ў Варшаўскім гета распачалося 19 красавіка 1943 года. Гэта першае гарадзкое паўстаньне ў акупаванай гітлераўскай Нямеччынай Эўропе. Паўстаньне было сымбалічным актам з самага пачатку наканаваным на мілітарную паразу. У няроўнай барацьбе, якая працягвалася амаль месяц, кепска ўзброеныя салдаты Габрэйскай баявой арганізацыі і Габрэйскага вайсковага зьвязу давалі годны адпор падаўляючым сілам СС, Вэрмахта, Паліцыі бясьпекі.
Падчас паўстаньня нямецкія акупанты зраўнялі Варшаўскае гета з зямлёю. 8 траўня 1943 года кіраўнік паўстаньня Мардухай Анелевіч разам з групай жаўнераў скончыў жыцьцё самагубствам. У выніку толькі самога паўстаньня загінула як мінімум 56 тысяч чалавек.
Галоўныя ўрачыстасьці адбыліся каля Помніка героям гета ў Варшаве. У жалобнай цырымоніі ўдзел прымалі прэзыдэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі, амбасадар Ізраіля ў Польшчы Ані Азары, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, габрэйскай грамадзкасьці ды звычайныя жыхары польскай сталіцы.
На знак пашаны да змагароў варшаўскага гета апоўдні ў горадзе прагучалі тысячы сырэнаў.
Падчас урачыстасьцяў Дзіцячы хор горада Лодзі засьпяваў легендарны гімн паўстанцаў гета «Zog nit keyn mol». Пасьля ўскладаньня кветак і малітвы каля Помніка героям варшаўскага гета, ўрачыстая працэсія вырушала да іншых памятных месцаў, зьвязаных зь подзьвігам бараьцбітоў варшаўскага гета.
Паўстаньне гета распачалося 19 красавіка 1943 года. Гэта першае гарадзкое паўстаньне ў акупаванай гітлераўскай Нямеччынай Эўропе. Паўстаньне было сымбалічным актам з самага пачатку наканаваным на мілітарную паразу. У няроўнай барацьбе, якая працягвалася амаль месяц, кепска ўзброеныя салдаты Габрэйскай баявой арганізацыі і Габрэйскага вайсковага зьвязу давалі годны адпор падаўляючым сілам СС, Вэрмахта, Паліцыі бясьпекі.

IAR/эж