„Польшча павінна пастаянна клапаціцца аб сваім іміджу за мяжой”
Віцэ-кіраўнік МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк пра прэм’еру фільму „Poland: The Royal Tour”.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) лічыць, што Польшча павінна пастаянна клапаціцца аб сваім іміджу за мяжой.
Таму, паводле яго дакумэнтальны фільм „Poland: The Royal Tour”, які прэм'ер Матэвуш Маравецкі прадставіў у Злучаных Штатах Амэрыкі, зьяўляецца прывабнай формай прасоўваньня краіны.
Ён дадаў, што ўрад робіць стаўку на нестандартныя формы прасоўваньня, у тым ліку выкарыстоўвае для гэтага сацыяльных сетак.
Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк лічыць, што асабліва важным зьяўляецца паказаць гераізм палякаў падчас Другой сусьветнай вайны, але таксама зьвярнуць увагу, што Польшча, гэта сучасная й прыязная для бізнэсу краіна.
Дакумэнтальны фільм „Poland: The Royal Tour” паглядзела ў ЗША каля 2 тысяч чалавек. Журналіст, падарожнік і ляўрэат амэрыканскай узнагароды „Эмі” Пітэр Грынбэрг паказвае найбольш цікавыя месцы й самыя важныя гістарычныя падзеі ў Польшчы. Па краіне яго праводзіць сам прэм'ер Матэвуш Маравецкі.
аз
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk) лічыць, што Польшча павінна пастаянна думаць пра свой імідж за мяжой.