Пакараньне за адкручваньне сьпідомэтраў увядуць у Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.04.2019 13:15
Правяраць стан лічыльнікаў змогуць супрацоўнікі паліцыі, Памежная варта, Інспэкцыя дарожнага транспарту й таксама мытнікі.
Photo: qimono/pixabay.com/CC0 Public Domain
Пакараньне за адкручваньне сьпідомэтраў увядуць у Польшчы
Міністэрства юстыцыі Польшчы распрацавала законапраект, паводле якога за махінацыі з аўтамабільным лічыльнікам кілямэтраў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць. Намесьнік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вуйцік паведаміў, што за дадзенае злачынства таксама прадугледжваецца пазбаўленьне волі.
Міхал Вуйцік: За гэта прадугледжваецца пазбаўленьне волі. Аднак у залежнасьці ад канкрэтнага выпадку, гэта можа разглядацца як злачынства, альбо як адміністратыўнае правапарушэньне. У выпадку, калі з лічыльнікам адбывалася маніпуляцыя, гэты факт будзе разглядацца як грубае правапарушэньне.
За адкручваньне сьпідомэтраў можа пагражаць нават 5 гадоў турэмнага зьняволеньне. Правяраць стан лічыльнікаў змогуць супрацоўнікі паліцыі, Памежная варта, Інспэкцыя дарожнага транспарту і таксама мытнікі. Дадзеныя аб тым, колькі кілямэтраў зазначана на лічыльніку будуць унасіцца ў цэнтральную базу ўліку транспартных сродкаў.
Міністэрства юстыцыі Польшчы распрацавала законапраект, паводле якога за махінацыі з аўтамабільным лічыльнікам кілямэтраў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць. Намесьнік міністра юстыцыі Польшчы Міхал Вуйцік паведаміў, што за дадзенае злачынства таксама прадугледжваецца пазбаўленьне волі.
Міхал Вуйцік: За гэта прадугледжваецца пазбаўленьне волі. Аднак у залежнасьці ад канкрэтнага выпадку, гэта можа разглядацца як злачынства, альбо як адміністратыўнае правапарушэньне. Калі з лічыльнікам адбывалася маніпуляцыя, гэты факт будзе разглядацца як грубае правапарушэньне.
За адкручваньне сьпідомэтраў можа пагражаць нават 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Правяраць стан лічыльнікаў змогуць супрацоўнікі паліцыі, Памежная варта, Інспэкцыя дарожнага транспарту й таксама мытнікі. Дадзеныя аб тым, колькі кілямэтраў зазначана на лічыльніку будуць унасіцца ў цэнтральную базу ўліку транспартных сродкаў.
IAR/эж