Пра астанкі студзенскіх паўстанцаў на Гары Гедыміна ведалі ўвесь час
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.04.2019 09:53
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Астанкі паўстанцаў_Адамковіч.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Аб гэтым расказвае старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Алесь Адамковіч. 
                
                
                    
                        
Адамковіч Алесь, старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Алесь Адамковіч. radyjo.net/Я.Іванюк
                     
                
                
                
               
                
                         Калі ў 2017 годзе падчас архэалягічных раскопкаў на гары Гедыміна ў Вільні знайшлі астанкі 17 асобаў, адразу грукнула сэнсацыйная інфармацыя, што гэта косьці паўстанцаў 1863 году павешаных ці расстраляных на Лукішскім Пляцы й пахаваных царскімі ўладамі ў таямніцы перад іх блізкімі й жыхарамі гораду. Многія спадзяваліся, што там менавіта пахаваны быў таксама правадыр студзенскага паўстаньня Кастусь Каліноўскі, якога многія лічаць беларускім героям.
Пра тое, што астанкі студзенскіх паўстанцаў знаходзяцца на Гары Гедыміна ў Вільні, па-сутнасьці, ведалі ўвесь час - гаворыць старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве Алесь Адамковіч. - І ў царскі час, і ў гады ІІ Рэчыпаспалітай.
У далучаным файле сюжэт, падрыхтаваны Яраславам Іванюком