Logo Polskiego Radia
Print

У Фінляндыя прайшлі парлямэнцкія выбары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.04.2019 12:36
Сацыял-дэмакраты перамаглі з мінімальным перавагай над правай партыяй «Сапраўдных фінаў».
Foto: EPA/JARNO KUUSINEN Dostawca: PAP/EPA

У Фінляндыі завяршыліся парлямэнцкія выбары. Пасьля падліку ўсіх галасоў, аказалася, што сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі атрымала 17,7% галасоў.

Яе сапернікі з партыі, якая выступае з антыімігранцкімі лёзунгамі, атрымалі толькі на 0,2 працэнтных пункта менш.

У пераліку на месцы ў парлямэнце сацыял-дэмакратыі атрымалі 40 мандатаў, а «Сапраўдныя фіны» – 39 з 200 дэпутацкіх месцаў. 38 месцаў здабылі кансэрватары з партыі «Нацыянальная кааліцыя», атрымаўшы 17% галасоў. Партыя прэм'ер-міністра Юха Сіпілі «Цэнтар» здабыла 13,8« падтрымкі выбарцаў.

Роўны вынік можа прывесьці да таго, што перамовы аб стварэньні кааліцыйнага ўрада будуць надзвычай жорсткімі. Як і ў папярэднія гады, урад сфармуе кааліцыя з некалькіх партый.

Яўка на выбарах склала 72%, што азначае, што больш фінаў пайшло галасаваць чым у 2015-м годзе (тагачасная яўка 70,1%).

ПР/юр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт