Logo Polskiego Radia
Print

Вайскоўцы захапілі ўладу ў Судане

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.04.2019 13:33
Гэта не суцішыла пратэсты, дэманстранты дамагаюцца адстаўкі ўсяе кіроўнай эліты.
Foto: EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Армія абвясьціла, што арыштавала прэзыдэнта, які кіраваў краінай цягам 30 гадоў. Арышт стаў рэакцыяй на антыўрадавыя пратэсты, якія доўжыліся больш за 4 месяцы.

Войска стварыла часовы ўрад, які будзе кіраваць краінай. На чале Ваеннай рады стаіць міністар абароны Судана Авад Ібнуф. Ягоным намесьнік стаў начальніка штаба арміі Абдэльмаруф Камаль. Вайскоўцы ўжо далі клятву. Цырымонія трансьліравалася па дзяржаўным тэлебачаньні.

Аднак дэманстранты не спынілі пратэсты. Жыхары сталіцы Хартума першапачаткова выйшлі на вуліцы, каб адсьвяткаваць зьвяржэньне непапулярнага прэзыдэнта дыктатара. Праз некалькі гадзін, сьвяткаваньне перарасло ў новыя дэманстрацыі пратэсту.

Суданцы пачалі дамагацца адстаўкі ўсей палітычнай клясы. На думку дэманстрантаў, ваенныя камандзіры зьяўляюцца часткай той самай эліты, якая зрынула прэзыдэнта. Многія людзі засталіся на вуліцах, нягледзячы на забарону дэманстрацый ды ўвядзеньне камэнданцкай гадзіны.

Эўрапейскі Зьвяз і Афрыканскі саюз заклікалі суданцаў захоўвацца супакой. Існуе небясьпека, што цяпер у Судане можа дайсьці да канфрантацыі паміж пратэстоўцамі ды арміяй.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт