Logo Polskiego Radia
Print

80 гадоў таму Адольф Гітлер падпісаў плян нападу на Польшчу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.04.2019 16:08
  • гісторыя.mp3
Стратэгічны плян, які атрымаў назву Fall Weiss (Белы плян), падрыхтаваў Генэральны штаб Вэрмахту, а Гітлер падпісаў дакумэнт 11 красавіка 1939 году.
Зьнішчаны нямецкай авіяцыяй горад Велюнь, 1 верасьня 1939 году; здымак з фондаў Музэя ВелюняЗьнішчаны нямецкай авіяцыяй горад Велюнь, 1 верасьня 1939 году; здымак з фондаў Музэя ВелюняPublic Domain

Роўна 80 гадоў таму Адольф Гітлер падпісаў плян нападу на Польшчу. Пасьля гэтага пачалася праца па рэалізацыі пляну вайны з Польшчай, якая, як аказалася пазьней, стала найбольш крывавым глябальным канфліктам.
Стратэгічны плян, які атрымаў назву Fall Weiss (Белы плян), падрыхтаваў Генэральны штаб Вэрмахту, а Гітлер падпісаў дакумэнт 11 красавіка 1939 году. Пасьля гэтага ў рух была запушчаная ваенная махіна.
6 красавіка 1939 году Польшча падпісала пагадненьне зь Вялікабрытаніяй, якое гарантавала Варшаве ваенную дапамогу ў выпадку ўзброенага нападу. У адказ на гэта нацысцкі дыктатар падпісаў плян, які быў падрыхтаваны ўжо раней. Пры гэтым стратэгічны плян не прадбачыў аб’яўленьня вайны.
Немцы разумелі, што ідуць на рызыку, таму што падобнае пагадненьне як зь Вялікабрытаніяй, Варшава падпісала з Францыяй. Іншая справа, што Лёндан і Парыж не прыйшлі на дапамогу Польшчы, пакінуўшы яе адну на полю боя.
Fall Weiss быў падпісаны ў красавіку, Нямеччына напала на Польшчу 1 верасьня 1939 году. Усе гэтыя месяцы гітлераўцы працавалі над удасканаленьнем пляну, рыхтуючы таксама ўласнае насельніцтва да вайны. Адным з элемэнтаў такой падрыхтоўкі, а таксама стратэгіі, разьлічанай на абгрунтаваньне нападу, былі шматлікія правакацыі на нямецка-польскай мяжы, кажа гісторык з польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Томаш Судал.
Томаш Судал: Перад вайной немцы зьдзяйсьнялі шматлікія правакацыі на нямецка-польскай мяжы, перш за ўсё ў Сілезіі. Пра гэта пісала нямецкая прэса, маўляў, польскія банды нападаюць на нямецкія вёскі каля мяжы, нямецкіх памежнікаў ды чыноўнікаў. Насамрэч гэта былі правакацыі, якія зьдзяйсьнялі ж самі немцы, што размаўлялі па-польску альбо былі пераапранутыя ў польскія мундзіры. А пасьля гэтага ў рух ішла прапаганда Гёбэльса: нямецкія газэты рыхтавалі немцаў да вайны, друкуючы артыкулы антыпольскага, антыславянскага ды нават антысэміцкага характару.
Сымбалічным пачаткам Другой сусьветнай вайны лічыцца абстрэл Вэстэрплятэ – польскага ваеннага кантынгенту ў Свабодным горадзе Гданьск. Польскую часьць абстраляў нямецкі эскадраны браняносец Schleswig-Holstein. Аднак насамрэч вайна пачалася ў невялікім горадзе Велюнь, які сёньня разьмешчаны ў Лодзінскім ваяводзтве (цэнтральная Польшча), а тады, у 1939 годзе, ляжаў недалёка ад нямецкай мяжы. Ноччу на 1 верасьня нямецкія самалёты правялі налёты на гарадок, зьнішчыўшы інфраструктуру населенага пункту, загінулі мірныя жыхары. Адметна тое, што ў Велюні не было ані важнай прамысловасьці, ані ваенных часьцей. Горад быў зьнішчаны ў больш чым 60%. Загінула, паводле розных крыніц, ад некалькі соцень да 2 тыс. чалавек.
Сёлета ў верасьні будзе адзначаны 80-я гадавіна пачатку Другой сусьветнай вайны з удзелам афіцыйным пэрсон. Пры нагодзе гэтай гадавіны варта таксама нагадваць іншыя сумныя даты й падзеі, хоць бы красавіцкае падпісаньне Гітлерам пляну нападу на Польшчу альбо налёты на мірны горад Велюнь.

Роўна 80 гадоў таму Адольф Гітлер падпісаў плян нападу на Польшчу. Пасьля гэтага пачалася праца па рэалізацыі пляну вайны з Польшчай, якая, як аказалася пазьней, стала найбольш крывавым глябальным канфліктам.

Стратэгічны плян, які атрымаў назву Fall Weiss (Белы плян), падрыхтаваў Генэральны штаб Вэрмахту, а Гітлер падпісаў дакумэнт 11 красавіка 1939 году. Пасьля гэтага ў рух была запушчаная ваенная махіна.

6 красавіка 1939 году Польшча падпісала пагадненьне зь Вялікабрытаніяй, якое гарантавала Варшаве ваенную дапамогу ў выпадку ўзброенага нападу. У адказ на гэта нацысцкі дыктатар падпісаў плян, які быў падрыхтаваны ўжо раней. Пры гэтым стратэгічны плян не прадбачыў аб’яўленьня вайны.

Немцы разумелі, што ідуць на рызыку, таму што падобнае пагадненьне як зь Вялікабрытаніяй, Варшава падпісала з Францыяй. Іншая справа, што Лёндан і Парыж не прыйшлі на дапамогу Польшчы, пакінуўшы яе адну на полю боя.Fall Weiss быў падпісаны ў красавіку, Нямеччына напала на Польшчу 1 верасьня 1939 году. Усе гэтыя месяцы гітлераўцы працавалі над удасканаленьнем пляну, рыхтуючы таксама ўласнае насельніцтва да вайны.

Адным з элемэнтаў такой падрыхтоўкі, а таксама стратэгіі, разьлічанай на абгрунтаваньне нападу, былі шматлікія правакацыі на нямецка-польскай мяжы, кажа гісторык з польскага Інстытуту нацыянальнай памяці Томаш Судал.

Томаш Судал: Перад вайной немцы зьдзяйсьнялі шматлікія правакацыі на нямецка-польскай мяжы, перш за ўсё ў Сілезіі. Пра гэта пісала нямецкая прэса, маўляў, польскія банды нападаюць на нямецкія вёскі каля мяжы, нямецкіх памежнікаў ды чыноўнікаў. Насамрэч гэта былі правакацыі, якія зьдзяйсьнялі ж самі немцы, што размаўлялі па-польску альбо былі пераапранутыя ў польскія мундзіры. А пасьля гэтага ў рух ішла прапаганда Гёбэльса: нямецкія газэты рыхтавалі немцаў да вайны, друкуючы артыкулы антыпольскага, антыславянскага ды нават антысэміцкага характару.

Сымбалічным пачаткам Другой сусьветнай вайны лічыцца абстрэл Вэстэрплятэ – польскага ваеннага кантынгенту ў Свабодным горадзе Гданьск. Польскую часьць абстраляў нямецкі эскадраны браняносец Schleswig-Holstein. Аднак насамрэч вайна пачалася ў невялікім горадзе Велюнь, які сёньня разьмешчаны ў Лодзінскім ваяводзтве (цэнтральная Польшча), а тады, у 1939 годзе, ляжаў недалёка ад нямецкай мяжы.

Ноччу на 1 верасьня нямецкія самалёты правялі налёты на гарадок, зьнішчыўшы інфраструктуру населенага пункту, загінулі мірныя жыхары. Адметна тое, што ў Велюні не было ані важнай прамысловасьці, ані ваенных часьцей. Горад быў зьнішчаны ў больш чым 60%. Загінула, паводле розных крыніц, ад некалькі соцень да 2 тыс. чалавек.

Сёлета ў верасьні будзе адзначаная 80-я гадавіна пачатку Другой сусьветнай вайны з удзелам афіцыйных пэрсон. Пры нагодзе гэтай гадавіны варта таксама нагадваць іншыя сумныя даты й падзеі, хоць бы красавіцкае падпісаньне Гітлерам пляну нападу на Польшчу альбо налёты на мірны горад Велюнь.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт