Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія не ўпусьціла ў свой порт расейскага парусьніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2019 11:45
Цяпер расейскае паруснае судна „Седов накіроўваецца ў польскі порт у Гдыні.
Расейскі парусьнік „Седов”. Расейскі парусьнік „Седов”. By Marcin Sochacki (Wanted) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7380365

Эстонія не ўпусьціла ў свой порт расейскага парусьніка
Цяпер расейскае паруснае судна „Седов накіроўваецца ў польскі порт у Гдыні.
Міністэрства замежных спраў Польшчы сочыць за сытуацыяй адносна расейскага паруснага судна „Седов”, на борце якога могуць знаходзіцца студэнты з Крыма, паведаміла прэс-сакратар МЗС Эва Сувара (Ewa Suwara).
Паводле аненцтва ТАСС, парусьніка не ўпусьцілі ў тэрытарыяльныя воды Эстоніі й таму ён цяпер плыве ў порт у Гдыні.
Як адзначыў Сувара, па гэтай справе польскае МЗС знаходзіцца ў кантакце з уладамі Эстоніі. „Мы сочым за сытуацыяй”, - дадала яна.
Паводле Міністэрства замежных спраў Эстоніі, на борце судна знаходзяцца студэнты Керчанскага дзяржаўнага марскога тэхналягічнага ўнівэрсытэта з акупаванага Расеяй Крыму.
У ацэнцы эстонскага ведамства, паколькі краіна не прызнае незаконнай анэксіі Крыму, дазвол на заход судна ў порт супярэчыў бы ейнай пазыцыі па гэтай справе.
„Седов” плянаваў увайсьці ў тэрытарыяльныя воды Эстоніі 13-14 красавіка, за некалькі дзён да візыту ў Маскве прэзыдэнта Эстоніі. Інфармацыя пра адмову стала вядомай у сераду.
Пасольства Расеі ў Таліне назвала рашэньне эстонскіх уладаў „варожым актам”.
Нагадаем, расейскі парусьнік „Седов” зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце ветразных навучальных суднаў.
аз

Міністэрства замежных спраў Польшчы сочыць за сытуацыяй адносна расейскага паруснага судна „Седов”, на борце якога могуць знаходзіцца студэнты з Крыма, паведаміла прэс-сакратар МЗС Эва Сувара (Ewa Suwara).

Паводле аненцтва ТАСС, парусьніка не ўпусьцілі ў тэрытарыяльныя воды Эстоніі й таму ён цяпер плыве ў порт у Гдыні.

Як адзначылa Сувара, па гэтай справе польскае МЗС знаходзіцца ў кантакце з уладамі Эстоніі. „Мы сочым за сытуацыяй”, - дадала яна.

Паводле Міністэрства замежных спраў Эстоніі, на борце судна знаходзяцца студэнты Керчанскага дзяржаўнага марскога тэхналягічнага ўнівэрсытэта з акупаванага Расеяй Крыму.

У ацэнцы эстонскага ведамства, паколькі краіна не прызнае незаконнай анэксіі Крыму, дазвол на заход судна ў порт супярэчыў бы ейнай пазыцыі па гэтай справе.
„Седов” плянаваў увайсьці ў тэрытарыяльныя воды Эстоніі 13-14 красавіка, за некалькі дзён да візыту ў Маскве прэзыдэнта Эстоніі. Інфармацыя пра адмову стала вядомай у сераду.

Пасольства Расеі ў Таліне назвала рашэньне эстонскіх уладаў „варожым актам”.
Нагадаем, расейскі парусьнік „Седов” зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце ветразных навучальных суднаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт