Польска-беларускую культурную спадчыну абмеркавалі ў Варшаве
У Каралеўскім замку адбылася сустрэча польска-беларускай камісіі па справах культурнай спадчыны.
Надоечы ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбылося 19-е паседжаньне беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па справах культурнай спадчыны.
Камісія дзейнічае на падставе „Пагадненьня паміж урадам Рэспублікі Польшча і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны” ад 25 сакавіка 1995 году. Сустрэчы камісіі праходзяць раз у Польшчы раз у Беларусі. Сёлета гаспадаром быў польскі бок.
Дэлегацыі ачольвалі- дзяржсакратар у Міністэрстве культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Selin) і намесьнік міністра культуры Беларусі Сяргей Шарамецеў.
У склад камісіі ўваходзяць польскія й беларускія экспэрты, якія займаюцца шырокімі пытаньнямі аховы гістарычнай і культурнай спадчыны.
У ходзе сустрэчы абодва бакі абмеркавалі важныя для Польшчы й Беларусі ініцыятывы, заплянаваныя на бліжэйшыя гады. Яны тычацца, між іншым, супрацы бібліятэкаў, архіваў, музэяў; праектаў па дакумэнтацыі й захоўваньні агульнай спадчыны, у прыватнасьці, Старога замку ў Горадні (рэзыдэнцыі польскіх манархаў), Аўгустоўскага каналу, гістарычнай спадчыну татараў Вялікага княства Літоўскага, а таксама ўвекавечаньня месцаў пахаваньня ахвяр войнаў і рэпрэсій.
Польскі бок падкрэсьліў асаблівае значэньне пошуку астанкаў польскіх грамадзян, забітых паводле рашэньня савецкіх уладаў ад 5 сакавіка 1940 году й пахаваных у Курапатах пад Менскам.
mkidn.gov.pl/аз
Надоечы ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбылося 19-е паседжаньне беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па справах культурнай спадчыны.
Камісія дзейнічае на падставе „Пагадненьня паміж урадам Рэспублікі Польшча і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне аховы культурнай спадчыны” ад 25 сакавіка 1995 году. Сустрэчы камісіі праходзяць раз у Польшчы раз у Беларусі. Сёлета гаспадаром быў польскі бок. Дэлегацыі ачольвалі- дзяржсакратар у Міністэрстве культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Selin) і намесьнік міністра культуры Беларусі Сяргей Шарамецеў.
У склад камісіі ўваходзяць польскія й беларускія экспэрты, якія займаюцца шырокімі пытаньнямі аховы гістарычнай і культурнай спадчыны.
У ходзе сустрэчы абодва бакі абмеркавалі важныя для Польшчы й Беларусі ініцыятывы, заплянаваныя на бліжэйшыя гады. Яны тычацца, між іншым, супрацы бібліятэкаў, архіваў, музэяў; праектаў па дакумэнтацыі й захоўваньні агульнай спадчыны, у прыватнасьці, Старога замку ў Горадні (рэзыдэнцыі польскіх манархаў), Аўгустоўскага каналу, гістарычнай спадчыну татараў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама ўвекавечаньня месцаў пахаваньня ахвяр войнаў і рэпрэсій.
Польскі бок падкрэсьліў асаблівае значэньне пошуку астанкаў польскіх грамадзян, забітых паводле рашэньня савецкіх уладаў ад 5 сакавіка 1940 году й пахаваных у Курапатах пад Менскам.
mkidn.gov.pl/аз