Logo Polskiego Radia
Print

Сузаснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж арыштаваны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2019 12:01
Выдачы сузаснавальнікa Wikileaks запатрабавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Джуліян АсанжДжуліян АсанжPAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Сузаснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж арыштаваны
Апошнія сем гадоў Джуліян Ассанж правёў у эквадорскай амбасадзе ў Вялікабрытаніі.
Сузаснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж быў арыштаваны пасьля сямі гадоў знаходжаньня ў пасольстве Эквадора ў Вялікабрытаніі.
Лёнданская паліцыя арыштавала Асанжа пасьля таго, як Рэспубліка Эквадор адмяніла дыпляматычны імунітэт і адмовілася надалей даваць мужчыне прытулак.
Прэзыдэнт Эквадора Ленін Марэна абвясьціў пра гэта за некалькі хвілін да затрыманьня сузаснавальніка WikiLeaks, паведамляе Bloomberg.
Цяпер Джуліян Асанж знаходзіцца ў паліцэйскім участку ў Лёндане й застанецца там да часу распачацьця працэсу ў сталічным судзе Вэстмінстэра. Паводле паведамленьняў, працэс павінен быць праведзены як мага хутчэй.
Джуліян Асанж правёў у эквадорскай амбасадзе ў Вялікабрытаніі апошнія сем гадоў. Эквадор даў яму прытулак, каб не дапусьціць яго экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго абвінавацілі ў згвалтаваньні.
Сузаснавальнік Wikileaks не прызнае сябе вінаватым.
аз

Сузаснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж быў арыштаваны пасьля сямі гадоў знаходжаньня ў пасольстве Эквадора ў Вялікабрытаніі.Лёнданская паліцыя арыштавала Асанжа пасьля таго, як Рэспубліка Эквадор адмяніла дыпляматычны імунітэт і адмовілася надалей даваць мужчыне прытулак.

Прэзыдэнт Эквадора Ленін Марэна абвясьціў пра гэта за некалькі хвілін да затрыманьня сузаснавальніка WikiLeaks, паведамляе Bloomberg.

Цяпер Джуліян Асанж знаходзіцца ў паліцэйскім участку ў Лёндане й застанецца там да часу распачацьця працэсу ў сталічным судзе Вэстмінстэра. Паводле паведамленьняў, працэс павінен быць праведзены як мага хутчэй.

Джуліян Асанж правёў у эквадорскай амбасадзе ў Вялікабрытаніі апошнія сем гадоў. Эквадор даў яму прытулак, каб не дапусьціць яго экстрадыцыі ў Швэцыю, дзе яго абвінавацілі ў згвалтаваньні.

Сузаснавальнік Wikileaks не прызнае сябе вінаватым. Тым часам выдачы Асанжа запатрабавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт