Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік польскай падкамісіі: Прычынай смаленскай авіякатастрофы быў выбух

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 13:28
Паводле кіраўнікa падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы, прычыны аварыі самалёта ўжо пацьверджаныя.
Foto: Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Кіраўнік польскай падкамісіі: Прычынай смаленскай авіякатастрофы быў выбух
Паводле Антоні Мацярэвіча прычыны аварыі самалёта ўжо пацьверджаныя.
Кіраўнік падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) паведаміў, што канчатковы даклад камісіі аб прычынах катастрофы будзе апублікаваныя напрыканцы бягучага й пачатку будучага году.
Былы міністар нацыянальнай абароны дадаў, што прэзэнтацыя канчатковых высноваў з працы падкамісіі адбудзецца пасьля завяршэньня працы амэрыканскай дасьледчай групы.
„Тады нам спатрэбіцца каля месяца да апрацоўкі выніковай справаздачы. Іх праца (амэрыканскіх дасьледчыкаў- рэд.) неабходная дзеля пераацэнкі асобных аналізаў, якія выконваюцца ў Польшчы, а таксама ў эўрапейскай групе, якая складаецца з навукоўцаў са Скандынавіі й Вялікабрытаніі”, - дадаў былы кіраўнік Міністэрства абароны.
Паводле Антоні Мацярэвіча прычыны аварыі самалёта ўжо пацьверджаныя.
„Адбыўся выбух у крыле, а пазьней у цэнтрапляне - гэта стала прычынай сьмерці”, - сказаў ён. Антоні Мацярэвіч адзначыў, што па гэтай справе няма сумневаў, паколькі наяўнасьць выбуховых рэчываў была тройчы пацьверджана ў тых месцах, у якіх камісія сьцьвердзіла найбольшыя пашкоджаньні й дэфармацыі, што выступаюць у выніку выбуху.
„Гэта ў 2012 і 2013 гадах пацьвердзілі вынікі вадкаснай храматаграфіі, а цяпер - вынікі дасьледаваньня, праведзенага брытанскай лябараторыяй”, - падкрэсьліў кіраўнік падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў смаленскай авіякатастрофы.
Учора Антоні Мацярэвіч паведаміў, што падкамісія паведаміла пракуратуру аб магчымасьці зьдзяйсьненьня злачынства з боку былога старшыні й членаў Камісіі па дасьледаваньні авіякатастрофаў.
аз

Кіраўнік падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) паведаміў, што канчатковы даклад камісіі аб прычынах катастрофы будзе апублікаваны напрыканцы бягучага й пачатку будучага году.

Былы міністар нацыянальнай абароны дадаў, што прэзэнтацыя канчатковых высноваў з працы падкамісіі адбудзецца пасьля завяршэньня працы амэрыканскай дасьледчай групы.

„Тады нам спатрэбіцца каля месяца для апрацоўкі выніковай справаздачы. Іх праца (амэрыканскіх дасьледчыкаў- рэд.) неабходная дзеля пераацэнкі асобных аналізаў, якія выконваюцца ў Польшчы, а таксама ў эўрапейскай групе, якая складаецца з навукоўцаў са Скандынавіі й Вялікабрытаніі”, - дадаў былы кіраўнік Міністэрства абароны.

Паводле Антоні Мацярэвіча прычыны аварыі самалёта ўжо пацьверджаныя.
„Адбыўся выбух у крыле, а пазьней у цэнтрапляне - гэта стала прычынай сьмерці”, - сказаў ён. Антоні Мацярэвіч адзначыў, што па гэтай справе няма сумневаў, паколькі наяўнасьць выбуховых рэчываў была тройчы пацьверджана ў тых месцах, у якіх камісія сьцьвердзіла найбольшыя пашкоджаньні й дэфармацыі, што выступаюць у выніку выбуху.

„Гэта ў 2012 і 2013 гадах пацьвердзілі вынікі вадкаснай храматаграфіі, а цяпер - вынікі дасьледаваньня, праведзенага брытанскай лябараторыяй”, - падкрэсьліў кіраўнік падкамісіі па паўторным расьсьледаваньні прычынаў смаленскай авіякатастрофы.

Учора Антоні Мацярэвіч паінфармаваў, што падкамісія паведаміла пракуратуру аб магчымасьці зьдзяйсьненьня злачынства з боку былога старшыні й членаў Камісіі па дасьледаваньні авіякатастрофаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт