Logo Polskiego Radia
Print

Pride of Poland вяртаецца на конезавод у Янаве Падляскім

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2019 09:11
Прэстыжны аўкцыён будзе суправаджацца шоў лепшых коней з дзяржаўных конезаводаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Pride of Poland вяртаецца на конезавод у Янаве Падляскім
Прэстыжны аўкцыён будзе суправаджацца шоў лепшых коней з дзяржаўных конезаводаў.
Аўкцыён коней арабскай пароды Pride of Poland пасьля гадавога перапынку вяртаецца ў Янаў Падляскі (Janów Podlaski), паведаміў міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski).
Прэстыжны аўкцыён будзе суправаджацца шоў лепшых коней з польскіх дзяржаўных конезаводаў.
Нагадаем, у сувязі са 100-годзьдзем незалежнасьці леташні аўкцыён быў пранесены на Варшаўскі гіпадром „Служэвец”. У Янаве адбыўлося выключна шоў коней-чэмпіёнаў. „Цяпер мы вяртаемся да традыцыі”, - сказаў міністар Арданоўскі.
Ян Кшыштаф Арданоўскі: Я вырашыў, што мы вяртаемся да шматгадовай традыцыі, каб два гэтыя мерапрыемствы адбываліся разам у Янаве Падляскім. Конегадоўля ў Польшчы развіваецца выдатна. Палякі любяць коней. Яны цесна зьвязаныя з нашай польскай традыцыяй.
У Янаве Падляскім адбудуцца ў агульнай складанасьці два аўкцыёны: Pride of Poland і Summer Sale. На абодвух будуць прадаваць коней з дзяржаўных конезаводаў. Адбор жывёлаў адбыўся ўжо на конезаводзе ў Міхалове (Michałów). Пра гэта паведаміла кіраўнічка камбінату Моніка Словік (Monika Słowik).
Моніка Словік: Міхалаў запрапанаваў 13 коней і два эмбрыёны чэмпіёнаў. Сярод іх знаходзяцца як маладыя кабылы, якіх мы ўжо прэзэнтавалі ў рамках розных паказаў, а таксама старэйшыя кабылы-маці чэмпіёнаў.
Сёлета аўкцыён Pride of Poland пройдзе ў 50-ы раз. Гэта будзе галоўная падзея арганізаванага 9-12 жніўня Сьвята коней арабскай пароды ў Польшчы.
аз

Аўкцыён коней арабскай пароды Pride of Poland пасьля гадавога перапынку вяртаецца ў Янаў Падляскі (Janów Podlaski), паведаміў міністар сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі (Jan Krzysztof Ardanowski). Прэстыжны аўкцыён будзе суправаджацца шоў лепшых коней з польскіх дзяржаўных конезаводаў.

Нагадаем, у сувязі са 100-годзьдзем незалежнасьці леташні аўкцыён быў пранесены на Варшаўскі гіпадром „Служэвец”. У Янаве адбыўлося выключна шоў коней-чэмпіёнаў. „Цяпер мы вяртаемся да традыцыі”, - сказаў міністар Арданоўскі.

Ян Кшыштаф Арданоўскі: Я вырашыў, што мы вяртаемся да шматгадовай традыцыі, каб два гэтыя мерапрыемствы адбываліся разам у Янаве Падляскім. Конегадоўля ў Польшчы развіваецца выдатна. Палякі любяць коней. Яны цесна зьвязаныя з нашай польскай традыцыяй.

У Янаве Падляскім адбудуцца ў агульнай складанасьці два аўкцыёны: Pride of Poland і Summer Sale. На абодвух будуць прадаваць коней з дзяржаўных конезаводаў. Адбор жывёлаў адбыўся ўжо на конезаводзе ў Міхалове (Michałów). Пра гэта паведаміла кіраўнічка камбінату Моніка Словік (Monika Słowik).

Моніка Словік: Міхалаў запрапанаваў 13 коней і два эмбрыёны чэмпіёнаў. Сярод іх знаходзяцца як маладыя кабылы, якіх мы ўжо прэзэнтавалі ў рамках розных паказаў, а таксама старэйшыя кабылы-маці чэмпіёнаў.

Сёлета аўкцыён Pride of Poland пройдзе ў 50-ы раз. Гэта будзе галоўная падзея арганізаванага 9-12 жніўня Сьвята коней арабскай пароды ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт