Польскія пілёты ажыцьцявілі 18 вылетаў з-за парушэньняў самалётамі РФ
Польскія лётчыкі, якія ахоўваюць паветраную прастору над краінамі Балтыі, зьдзейсьнілі 18 баявых вылетаў з пачатку студзеня ў сувязі з парушэньнем тэрыторыі расейскімі самалётамі.
Толькі на мінулым тыдні ў рамках місіі Baltic Air Policing зьнішчальнікі НАТА двойчы выляталі для распазнаньня расейскіх ваенных самалётаў над Балтыйскім морам.
Як паведаміла Міністэрства абароны Летувы, 1 красавіка зьнішчальнікі НАТА выявілі расійскі транспартны самалёт Ан-26. Згодна з плянам палёту, ваенна-транспартны самалёт ляцеў з Калінінградзкай вобласьці, але транспондэр быў выключаны. Радыёлакацыйная прылада была таксама адключана ў расейскага разьведвальнага самалёта Іл-20, які ляцеў 4 красавіка ў бок Калінінградзкай вобласьці.
Да канца месяца місію Baltic Air Policing выконваюць салдаты Польскага кантынгенту «Орлік-8», якія знаходзяцца на ваеннай базе ў летувіскім горадзе Шаўляі.
Як сказаў прэс-сакратар кантынгенту Адам Мазур, польскія зьнішчальнікі F-16 падымаюцца ў неба па сыгнале вышэйшых органаў камандаваньня. «Пілёты надзвычай хутка садзяцца ў самалёты, запускаюць рухавікі, а навігатар накіроўвае іх у неабходны раён, дзе ўзьнікла пагроза», – паведаміў Адам Мазур.
Упершыню Польшча прыняла ўдзел у місіі Baltic Air Policing ў 2005 годзе. Польшча стала адной з самых актыўных яе ўдзельнікаў. Цяперашні кантынгент дысьляцыруецца ў Летуве ўжо ў восьмы раз. Таксама польскія пілёты будуць ахоўваць паветраную прастору краін Балтыі ў наступным годзе.
Польскія лётчыкі, якія ахоўваюць паветраную прастору над краінамі Балтыі, зьдзейсьнілі 18 баявых вылетаў з пачатку студзеня ў сувязі з парушэньнем тэрыторыі расейскімі самалётамі.Толькі на мінулым тыдні ў рамках місіі Baltic Air Policing зьнішчальнікі NATO двойчы выляталі для распазнаньня расейскіх ваенных самалётаў над Балтыйскім морам.
Як паведаміла Міністэрства абароны Летувы, 1 красавіка зьнішчальнікі НАТА выявілі расійскі транспартны самалёт Ан-26. Згодна з плянам палёту, ваенна-транспартны самалёт ляцеў з Калінінградзкай вобласьці, але транспондэр быў выключаны. Радыёлакацыйная прылада была таксама адключана ў расейскага разьведвальнага самалёта Іл-20, які ляцеў 4 красавіка ў бок Калінінградзкай вобласьці.
Да канца месяца місію Baltic Air Policing выконваюць салдаты Польскага кантынгенту «Орлік-8», якія знаходзяцца на ваеннай базе ў летувіскім горадзе Шаўляі.
Паводле прэс-сакратар кантынгенту Адама Мазура, польскія зьнішчальнікі F-16 падымаюцца ў неба па сыгнале вышэйшых органаў камандаваньня. «Пілёты надзвычай хутка садзяцца ў самалёты, запускаюць рухавікі, а навігатар накіроўвае іх у неабходны раён, дзе ўзьнікла пагроза», – паведаміў Адам Мазур.

IAR/эж