Logo Polskiego Radia
Print

На польска-славацкім памежжы вызначылі 220 км роварных сьцежак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2019 16:10
Сумесны праект польскіх і славацкіх лесьнікоў каштаваў каля 140 тыс. эўра.
Роварная дарожка.Роварная дарожка.Photo: erwin66as/pixabay.com/CC0 Public Domain

На польска-славацкім памежжы вызначылі 220 км роварных сьцежак
Сумесны праект польскіх і славацкіх лесьнікоў каштаваў каля 140 тыс. эўра.
Лесьнікі з Польшчы й Славаччыны вызначылі сетку роварных дарожак. Праект павінен служыць прасоўваньні прыроднай і культурнай спадчыны на польска-славацкім памежжы. Гаворка ідзе пра больш за 220 кілямэтраў сьцежак - 150 кілямэтраў у Ніжнім Бэскідзе й больш за 70 кілямэтраў на паўднёвым баку Карпат у Славаччыне.
Пабудаваныя былі таксама 7 навесаў, пад якімі турысты змогуць схавацца ад дажджу й падрыхтаваць ежу.
Сеткі польскіх і славаціх роварных сьцежак сустракаюцца ў месцы горнага перавалу ля гарадка Ясьліска. Калісьці там праходзіў вугорскі шлях, якім прывозілі віно з Вугоршчыны. Пазьней, гэта быў шлях кантрабандыстаў і імігрантаў. У прыватнасьці згаданы шлях пераадолела маці Эндзі Ўоргала, эмігруючы са Славаччыны ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Сумесны праект польскіх і славацкіх лесьнікоў каштаваць каля 140 тысяч эўра. Большая частка сродкаў паступіла з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.
аз

Лесьнікі з Польшчы й Славаччыны вызначылі сетку роварных дарожак. Праект павінен служыць прасоўваньні прыроднай і культурнай спадчыны на польска-славацкім памежжы. Гаворка ідзе пра больш за 220 кілямэтраў сьцежак - 150 кілямэтраў у Ніжнім Бэскідзе й больш за 70 кілямэтраў на паўднёвым баку Карпат у Славаччыне.

Пабудаваныя былі таксама 7 навесаў, пад якімі турысты змогуць схавацца ад дажджу й падрыхтаваць ежу.

Сеткі польскіх і славацкіх роварных сьцежак сустракаюцца ў месцы горнага перавалу ля вёскі Ясьліска (Jaśliska). Калісьці там праходзіў вугорскі шлях, якім пастаўлялі віно з Вугоршчыны. Пазьней, гэта быў шлях кантрабандыстаў і імігрантаў. У прыватнасьці згаданы шлях пераадолела маці Эндзі Ўоргала, эмігруючы са Славаччыны ў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

Сумесны праект польскіх і славацкіх лесьнікоў каштаваў каля 140 тысяч эўра. Большая частка сродкаў паступіла з Эўрапейскага фонду рэгіянальнага разьвіцьця.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт