Logo Polskiego Radia
Print

ЦВК Украіны агучыла афіцыйныя вынікі першага туру выбараў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2019 10:03
Паводле іх, Уладзімір Зяленскі атрымаў 30,24% галасоў, а Пётр Парашэнка - 15,95%.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны Тацьцяна Сьліпачук прадставіла канчатковыя вынікі першага туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, які адбыўся 31 сакавіка. Паводле іх, Уладзімір Зяленскі атрымаў 30,24% галасоў, а Пётр Парашэнка - 15,95%.

На трэцім месцы апынулася старшыня партыі „Бацькаўшчына” Юлія Цімашэнка з вынікам у 13,40% галасоў. Лідар „Апазыцыйнага блёка” Юры Бойка заняў чацьвёртае месцы з вынікам 11,67% галасоў. У сваю чаргу пятае месца заняў былы міністар абароны Ўкраіны Анатоль Грыцэнка з вынікам 6,91% галасоў.

Выбарчая яўка склала 62,78%. Усяго ў галасаваньні прынялі ўдзел 18 млн 893 тыс. 864 чалавекі.

Нагадаем, другі тур выбараў у якім будуць змагацца шоўмэн Уладзімір Зяленскі й дзейны прэзыдэнт Пётр Парашэнка адбудуцца 21 красавіка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт