У Варшаве прайшоў Катыньскі марш ценяў.
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.04.2019 17:07
У дванаццаты раз сотні рэканструктараў прайшлі ў цішыні па вуліцах польскай сталіцы.
Foto: Mateusz Opasiński/Wikipedia Communs/CC BY-SA 4.0
У другой палове дня ў Варшаве адбыўся чарговы Катыньскі марш ценяў. Мерапрыемства пачалося а 15 гадзіне.
Камэндант Катыньскага маршу ценяў Яраслаў Урублеўскі, распавёў, што ідэяй маршу зьяўляецца ўшанаваць памяць усіх ахвяр катынскай разьні. Таму кожны ўдзельнік маршу прадстаўляе асобу канкрэтнага паляка, расстралянага савецкімі карнікамі. Людзі апранаюць мундзіры афіцэраў Польскай арміі, Корпуса абароны памежжа, дзяржаўнай паліцыі. У цішыні яны ідуць вуліцамі горада па Каралеўскім гасьцінцы праз Стары горад.
За асобамі ў мундзірах прайшлі жанчын і дзеці ў строях 40-х гадоў дваццатага стагодзьдзя, якія сымбалізуюць самотных маці і дзяцей, забітых у Катыні.
Маўчаньне падчас маршу мае асаблівае вымярэньне ўшанаваньня памяці тых, хто загінуў у Катыні. Гэтае маўчаньне ёсьць крыкам памяці пра іх, – зазначылі арганізатар маршу.
Марш завяршыўся ля помніка Загінуўшым і забітым на Усходзе. Як кожны год, там была зладжана пастаноўка: прагучалі стрэлы, удзельнікі маршу пападалі, іх накрылі чорнай заслонай.
Катыньскі марш ценяў ладзіцца кожны год перад Днём памяці ахвяр катынскай разьні, які адзначаецца 13 красавіка.
ПР/юл