Польскі прэзыдэнт пахваліў рамесьнікаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.04.2019 11:05
Рамесьніцтва – гэта вялікая каштоўнасьць для дзяржавы, грамадзтва і эканомікі, зазначыў Анджэй Дуда.
Bild: wikimedia commons/Radosław Czarnecki/CC0
Польскі прэзыдэнт узяў удзел ва ўрачыстым сходзе Палаты рамёстваў, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў горадзе Катавіцэ.
Анджэй Дуда пачаў свой выступ з таго, што згадаў пра факт наведваньня ў 2009 годзе сядзібы Палаты прэзыдэнтам Лехам Качыньскім.
Тагачасны прэзыдэнт меў вялікую павагу да польскіх рамёстваў, да людзей працы, да традыцыйнай формы сямейнага бізнэсу, які перадаецца з пакаленьня ў пакаленьне, ёсьць вялікай каштоўнасьцю нашай краіны, нашага грамадзтва і нашай эканамічнай сыстэмы, – падкрэсьліў дзейсны прэзыдэнт.
Сабраным на сходзе Палаты ў Катавіцэ, Анджэй Дуда падзякаваў за стварэньне 30 тысяч працоўных месцаў, і павіншаваў з дасягнутымі посьпехамі.
Прэзыдэнт пераконваў, што кіроўны ўрад імкнецца аблегчыць жыцьцё маладым людзям, якія пачынаюць свой бізнэс, скарачаючы падатковую нагрузку, якая вельмі часта становіцца барʼерам для стварэньня сваёй уласнай кампаніі.
Пр/юл