Logo Polskiego Radia
Print

Прах Людмілы Аляксеевай пахаваюць на могілках у Вашынгтоне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.04.2019 17:21
Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы памёра 8 сьнежня 2018 гадоў у Маскве.
Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы Людміла Аляксеева. Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы Людміла Аляксеева. Автор: Vitaliy Ragulin - IMG_5210-1.jpg, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17530997

Прах Людмілы Аляксеевай пахаваюць на могілках у Вашынгтоне
Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы памёра 8 сьнежня 2018 гадоў у Маскве.
Прах расейскага праваабаронцы Людмілы Аляксеевай будзе сёньня пахаваны на могілках у Вашынгтоне. Такім чынам вырашылі сваякі памерлай, грунтуючыся на ейным завяшчаньні.
Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы памёра 8 сьнежня 2018 гадоў у Маскве. Ёй было 91 гадоў.
Людміла Аляксеева на працягу больш за 60 гадоў змагалася за правы чалавека й грамадзянскія свабоды ў Савецкім Саюзе, а пазьней у Расейскай Фэдэрацыі.
У 1977 годзе яна зьбегла з Савецкага Саюза ад перасьледу й пасялілася ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Пасьля некалькіх гадоў атрымала амэрыканскае грамадзянства. Ейны прах будзе пахаваны на могілках у Вашынгтоне, дзе была пахаваная таксама ейная маці, а таксама муж і старэйшы сын.
Паводле тэстамэнту, увесь архіў Людмілы Аляксеевай у сакавіку быў перададзены маскоўскаму аддзяленьню „Мэмарыялу”. У ім знаходзіцца прыватная карэспандэнцыя й фатаграфіі, а таксама кнігі, мэмуары й навуковыя працы, аўтарам якіх зьяўляецца Людміла Аляксеева.
аз

Прах расейскага праваабаронцы Людмілы Аляксеевай будзе сёньня пахаваны на могілках у Вашынгтоне. Такім чынам вырашылі сваякі памерлай, грунтуючыся на ейным завяшчаньні.

Заснавальніца й старшыня Маскоўскай Хэльсінкскай групы памёра 8 сьнежня 2018 гадоў у Маскве. Ёй было 91 гадоў.

Людміла Аляксеева на працягу больш за 60 гадоў змагалася за правы чалавека й грамадзянскія свабоды ў Савецкім Саюзе, а пазьней у Расейскай Фэдэрацыі.

У 1977 годзе яна зьбегла з Савецкага Саюза ад перасьледу й пасялілася ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Пасьля некалькіх гадоў атрымала амэрыканскае грамадзянства. Ейны прах будзе пахаваны на могілках у Вашынгтоне, дзе была пахаваная ейная маці, а таксама муж і старэйшы сын.

Паводле тэстамэнту, увесь архіў Людмілы Аляксеевай у сакавіку быў перададзены маскоўскаму аддзяленьню „Мэмарыялу”. У ім знаходзіцца прыватная карэспандэнцыя й фатаграфіі, а таксама кнігі, мэмуары й навуковыя працы, аўтарам якіх зьяўляецца Людміла Аляксеева.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт