Logo Polskiego Radia
Print

На Польскім радыё прайшоў сэмінар эўрапейскага радыёвяшчаньня

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.04.2019 12:36
Прадстаўнікі грамадзкіх радыёстанцый з Цэнтральнай ды Усходняй Эўропы абмяркоўвалі пераход радыё ў лічбавую эру.
Foto: polskieradio.pl

У сядзібе Польскага радыё праходзіць Эўрапейскі радыё сэмінар, у якім бяруць удзел радыйшчыкі з Польшчы, Летувы, Латвіі, Румыніі ды Ўкраіны, а таксама экспэрты з Вялікабрытаніі.

Лічбавая эра – гэта сапраўдны выклік для радыё, зазначыў Робін Пембрук з BBC. Сэрвісы Spotify, Netflix маюць выразны ўплыў на тое, колькі часу моладзь слухае радыё праз традыцыйныя плятформы. Разам з тым лічбавая эра – гэта вялізарны шанец для радыё.

Удзельнікі сэмінара размаўлялі пра актыўнасьць радыёстанцый у сацыяльных сетках, пра вяшчаньне праграм праз Інтэрнэт, разьвіцьцё лічбавых плятформ DAB+ ды іншых. Таксама размова ішла пра стварэньне мультымэдыйнага кантэнту для радыё, распавяла Саша Скот з Эўрапейскай асацыяцыі радыёвяшчаньня.

Ідзецца пра тое, што сёньня радыё мусіць быць у сацыяльных сетках. Там разьмяшчаецца радыйны кантэнт, а да яго трэба дадаць візуальны слой. Таму апроч падрыхтоўкі гукавога кантэнту, трэба займацца і стварэньнем фільму. Дадаткова, напрыклад, на Facebook 85% фільмаў праглядаюцца з выключаным гукам у транспарце ці падчас сустрэч. Таму мы маем дачыненьне з парадоксам, сучасныя радыёжурналісты робяць нямое кіно.

Аднак сёньняшнія радыйшчыкі павінны гэта рабіць. Радыё павінна ісьці ўсьлед за разьвіцьцём новых каналаў камунікацыі, але і памятаць пра тых, хто прызвычаены да традыцыйных радыёпрымачоў, зазначыў дырэктар Польскага радыё Анджэй Рагойскі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт