Logo Polskiego Radia
Print

Вядомая польская сьпявачка Ірэна Сантар адзначыла 60-ы юбілей працы (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.04.2019 16:33
  • Irena Santor.mp3
Яе многія песьні, якія сталі гітамі, для прыкладу, «Złoty pierścionek», «Pod niebem Paryża», «Już nie ma dzikich plaż», ахвотна сьпявалі й надалей сьпяваюць палякі.
Ірэна Сантар у студыі Польскага радыё, красавік 2019 году Ірэна Сантар у студыі Польскага радыё, красавік 2019 году Polskie Radio

Вядомая польская эстрадная сьпявачка Ірэна Сантар адзначыла 60-ы юбілей творчай працы. Яе песьні ахвотна слухалі й надалей слухаюць палякі розных пакаленьняў. Нягледзячы на шэсьць дзясяткаў гадоў знаходжаньня на сцэне Ірэна Сантар не зьбіраецца на творчую пэнсію.
Ірэна Сантар (Irena Santor) нарадзілася ў 1934 годзе ў адной зь вёсак цяперашняга Куяўска-Паморскага ваяводзтва, пазьней пражывала разам з маці ў розных кутках Польшчы. На вялікую сцэну яна трапіла, можна сказаць, выпадкова. У 1948 годзе Ірэна жыла ў курортным гарадку Паляніца-Здруй. Аднойчы настаўніца сьпеваў Ірэны папрасіла вядомага дырыжора Познаньскага опэрнага тэатру, які лячыўся ў мясцовым санаторыі, паслухаць, як сьпявае яе вучаніца. Голас 14-гадовай Ірэны настолькі спадабаўся музыканту, што ён напісаў ліст свайму сябру, кіраўніку Ансамбля песьні й танца «Мазоўшэ». І так Ірэна Сантар трапіла ў найбольш вядомы польскі фальклёрны калектыў, дзе прапрацавала да 1959 году.
Пазьней артыстка сьпявала ў музычных тэатрах польскай сталіцы, адначасова робячы сольную кар’еру. Вядомасьць да яе прыйшла ў 1960-я гады, прычым ня толькі ў Польшчы: у 1965 і 1966 гадах Ірэна Сантар атрымала званьне найпапулярнейшай сьпявачкі ад польскай дыяспары ў ЗША. Пачынаючы менавіта з 1960-х гадоў яна з канцэртамі аб’езьдзіла ўвесь сьвет, наведаўшы амаль усю Эўропу, Бразылію, Паўночную Амэрыку, Азію ды нават Аўстралію. Яе многія песьні, якія сталі гітамі, для прыкладу, «Złoty pierścionek», «Pod niebem Paryża», «Już nie ma dzikich plaż», ахвотна сьпявалі й надалей сьпяваюць палякі.
Нягледзячы на ўзрост, Ірэна Сантар працягвае выступаць. У эфіры Першага каналу Польскага радыё яна сказала, што канцэртная траса ўжо расьпісаная ня толькі на гэты, але й наступны год.
Ірэна Сантар: Мая мэнэджэр выйшла зь ініцыятывай, каб 60-годзьдзе творчай дзейнасьці адзначыць пад лёзунгам «Дыямэнтавы юбілей». Я ня ведаю, чаму час так хутка бяжыць – вось, ужо 60 гадоў на сцэне. Але самае важнае для мяне тое, што маю нагоду сьпяваць для маіх слухачоў і прыхільнікаў, і што яны прыходзяць на мае канцэрты.
Пляны па канцэртах расьпісаныя ня толькі на гэты год, але й на наступны, калі, зразумела, Госпад Бог дазволіць. «Śpiewam czyli jestem» (Я сьпяваю, значыць, я ёсьць) – так называецца мая канцэртная траса, назва якой запазычаная ў песьні Войцеха Млынарскага. Я бы сказала, што гэта ў пэўным сэнсе маё жыцьцёвае крэда.
Ірэна Сантар мае арыгінальнае хобі: яна зьбірае каменьчыкі ды ўпрыгожаньні з бурштыну ды каштоўных камянёў. Акрамя таго, у артысткі – немалую калекцыю карыкатур на яе ж самую. Ірэна Сантар – адзіная ў Польшчы эстрадная сьпявачка, якая мае тытул ганаровага доктара (honoris causa). Такім званьнем сьпявачку ўганаравала Лодзінская музычная акадэмія ў 2017 годзе.
Валеры Саўко

Вядомая польская эстрадная сьпявачка Ірэна Сантар адзначыла 60-ы юбілей творчай працы. Яе песьні ахвотна слухалі й надалей слухаюць палякі розных пакаленьняў. Нягледзячы на шэсьць дзясяткаў гадоў знаходжаньня на сцэне Ірэна Сантар не зьбіраецца на творчую пэнсію.

Ірэна Сантар (Irena Santor) нарадзілася ў 1934 годзе ў адной зь вёсак цяперашняга Куяўска-Паморскага ваяводзтва, пазьней пражывала разам з маці ў розных кутках Польшчы. На вялікую сцэну яна трапіла, можна сказаць, выпадкова. У 1948 годзе Ірэна жыла ў курортным гарадку Паляніца-Здруй. Аднойчы настаўніца сьпеваў Ірэны папрасіла вядомага дырыжора Познаньскага опэрнага тэатру, які лячыўся ў мясцовым санаторыі, паслухаць, як сьпявае яе вучаніца. Голас 14-гадовай Ірэны настолькі спадабаўся музыканту, што ён напісаў ліст свайму сябру, кіраўніку Ансамбля песьні й танца «Мазоўшэ». І так Ірэна Сантар трапіла ў найбольш вядомы польскі фальклёрны калектыў, дзе прапрацавала да 1959 году.

Пазьней артыстка сьпявала ў музычных тэатрах польскай сталіцы, адначасова робячы сольную кар’еру. Вядомасьць да яе прыйшла ў 1960-я гады, прычым ня толькі ў Польшчы: у 1965 і 1966 гадах Ірэна Сантар атрымала званьне найпапулярнейшай сьпявачкі ад польскай дыяспары ў ЗША.

Пачынаючы менавіта з 1960-х гадоў яна з канцэртамі аб’езьдзіла ўвесь сьвет, наведаўшы амаль усю Эўропу, Бразылію, Паўночную Амэрыку, Азію ды нават Аўстралію. Яе многія песьні, якія сталі гітамі, для прыкладу, «Złoty pierścionek», «Pod niebem Paryża», «Już nie ma dzikich plaż», ахвотна сьпявалі й надалей сьпяваюць палякі.

Нягледзячы на ўзрост, Ірэна Сантар працягвае выступаць. У эфіры Першага каналу Польскага радыё яна сказала, што канцэртная траса ўжо расьпісаная ня толькі на гэты, але й наступны год.

Ірэна Сантар: Мая мэнэджэр выйшла зь ініцыятывай, каб 60-годзьдзе творчай дзейнасьці адзначыць пад лёзунгам «Дыямэнтавы юбілей». Я ня ведаю, чаму час так хутка бяжыць – вось, ужо 60 гадоў на сцэне. Але самае важнае для мяне тое, што маю нагоду сьпяваць для маіх слухачоў і прыхільнікаў, і што яны прыходзяць на мае канцэрты.

Пляны па канцэртах расьпісаныя ня толькі на гэты год, але й на наступны, калі, зразумела, Госпад Бог дазволіць. «Śpiewam czyli jestem» (Я сьпяваю, значыць, я ёсьць) – так называецца мая канцэртная траса, назва якой запазычаная ў песьні Войцеха Млынарскага. Я бы сказала, што гэта ў пэўным сэнсе маё жыцьцёвае крэда.


Ірэна Сантар мае арыгінальнае хобі: яна зьбірае каменьчыкі ды ўпрыгожаньні з бурштыну ды каштоўных камянёў. Акрамя таго, у артысткі – немалую калекцыю карыкатур на яе ж самую. Ірэна Сантар – адзіная ў Польшчы эстрадная сьпявачка, якая мае тытул ганаровага доктара (honoris causa). Такім званьнем сьпявачку ўганаравала Лодзінская музычная акадэмія ў 2017 годзе.

Валеры Саўко

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт