Зьмяншэньне падаткаў магчыма адбудзецца яшчэ сёлета
„Мы хочам, каб падаткаплатнікі адчулі зьмены ўжо восеньню” –прэм’ер-міністра Матэвуш Маравецкі.
Ня толькі вызваленьне маладых працаўнікоў (да 26 гадоў) ад абавязку выплаты падаходнага падатку ды зьніжэньне яго стаўкі да 17%, але таксама пашырэньне працоўных ільготаў можа ўвайсьці ў сілу яшчэ восеньню бягучага году, - паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
„Мы хочам, каб падаткаплатнікі адчулі зьмены ў падатках ужо восеньню” – заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
З пункту гледжаньня працаўнікоў зьмяншэньне падатку – пазытыўны сыгнал. Калі б новыя вырашэньні ўступілі ў сілу ў апошнім квартале 2019 году, то, напрыклад, маладыя працаўнікі зэканомілі б на падатках каля 400 злотых (больш за 93 эўра).
Падрабязнасьці, датычныя зьменаў у падатках, павінны быць агучаныя на працягу некалькіх бліжэйшых дзён. Цяпер іх дапрацоўвае Міністэрства фінансаў і Канцылярыя прэм’ера.
Урад павінен вырашыць некалькі праблем. Галоўная зь іх зводзіцца да таго, што падаходны падатак у Польшчы плаціцца раз у год.
„Калі зьмены ўвойдуць у сілу ў канцы гэтага году, то павінны адносіцца да ўсяго фінансавага году”, - кажа старэйшы мэнэджэр кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers Гжэгаж Агурак (Grzegorz Ogórek).
Незалежна ад таго, што вырашыць урад, зьмены прынясуць сапраўдныя карысьці падаткаплатнікам і адначасова ўскладняць жыцьцё бухгалтарам і працадаўцаў. У канцы году іх чакае новая працэдура выліку падаткаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз
Ня толькі вызваленьне маладых працаўнікоў (да 26 гадоў) ад абавязку выплаты падаходнага падатку ды зьніжэньне яго стаўкі да 17%, але таксама пашырэньне працоўных ільготаў можа ўвайсьці ў сілу яшчэ восеньню бягучага году, - паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
„Мы хочам, каб падаткаплатнікі адчулі зьмены ў падатках ужо восеньню” – заявіў прэм’ер Матэвуш Маравецкі.
З пункту гледжаньня працаўнікоў зьмяншэньне падатку – пазытыўны сыгнал. Калі б новыя вырашэньні ўступілі ў сілу ў апошнім квартале 2019 году, то, напрыклад, маладыя працаўнікі зэканомілі б на падатках каля 400 злотых (больш за 93 эўра).
Падрабязнасьці, датычныя зьменаў у падатках, павінны быць агучаныя на працягу некалькіх бліжэйшых дзён. Цяпер іх дапрацоўвае Міністэрства фінансаў і Канцылярыя прэм’ера.
Урад павінен вырашыць некалькі праблем. Галоўная зь іх зводзіцца да таго, што падаходны падатак у Польшчы плаціцца раз у год.
„Калі зьмены ўвойдуць у сілу ў канцы гэтага году, то павінны адносіцца да ўсяго фінансавага году”, - кажа старэйшы мэнэджэр кансалтынгавай кампаніі PricewaterhouseCoopers Гжэгаж Агурак (Grzegorz Ogórek).
Незалежна ад таго, што вырашыць урад, зьмены прынясуць сапраўдныя карысьці падаткаплатнікам і адначасова ўскладняць жыцьцё бухгалтарам і працадаўцаў. У канцы году іх чакае новая працэдура выліку падаткаў, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
аз