За 2018 год польскія НПЗ купілі менш расейскай нафты
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.04.2019 07:52
Каля 24 працэнтаў нафты было зусім іншай, чым расейскай Rebco.
PKN Orlen refinery in Płock, central Poland. Photo: Radosław Drożdżewski [CC BY-SA 4.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)], via Wikimedia Commons
За 2018 год польскія НПЗ перапрацавалі на 6 адсоткаў больш нафты, чым годам раней. «Мы набліжаемся да 27 мільёнаў тон», – сказаў Кшыштаф Раманюк з Польскай арганізацыі нафтавай прамысловасьці і гандлю. Ён падкрэсьліў, што вялікая частка гэтай сыравіны паходзіла з іншых крыніц, чым з Расеі.
Расея пастаўляе нафту тыпу Rebco. Яе здабываюць у асноўным у Заходняй Сібіры і на Ўрале.
К.Раманюк: Каля 24 працэнтаў нафты было зусім іншай, чым Rebco. У гэтым найбольшыя пастаўкі паходзілі з Саудаўскай Арабіі.
Імпарт нафты ў Польшчу ў мінулым годзе быў меншы, чым у 2017 на 7%.
яс