Польская авіякампанія LOT пашырае геаграфію палётаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Сёлета авіялініі адкрываюць 15 абсалютна новых маршрутаў, між іншым, рэйс у Калёмба – сталіцу Шры-Ланкі. Траса будзе адкрытая 3 лістапада. Яшчэ раней самалёты зь сінім жоравам на борце пачнуць лётаць з Варшавы ў Маямі, Бэйрут і Нью-Дэлі. Агулам LOT пад канец году будзе выконваць 14 рэйсаў доўгай працягласьці з Варшавы, Кракава, Жэшава й Будапэшту. Згаданыя маршруты будуць абслугоўваць 15 новых самалётаў Боінг 787 Dreamliner. Акрамя таго, польская авіякампанія пачне палёты з Кракава ў Тэль-Авіў, Бахарэст, Дуброўнік і Ольштын. З Варшавы будзе адкрыты рэйс у балгарскую Варну й на грэцкі востраў Корфу.
У мінулым годзе LOT пачаў выконваць рэйсы ў аэрапорт London City, які разьмешчаны ў цэнтры брытанскай сталіцы. Сёлета ў згаданы аэрапорт польская авіякампанія пачне лётаць зь Вільні й Будапэшту. Адкрыцьцё рэйсаў заплянаванае на 1 мая. Акрамя таго, з вугорскай сталіцы польскія самалёты пачнуць лётаць у Брусэль, Бухарэст і ў Маямі на Флорыдзе.
Будапэшт стаў адной з базаў LOT, таму што ў Вугоршчыне адсутнічаюць нацыянальныя авіялініі пасьля таго, як збанкрутавала кампанія Malev, таму вугорскі авіярынак для палякаў стаў адным з важнейшых.
У Маямі лайнэры перавозчыка пачнуць таксама лётаць з Варшавы, Кракава й Жэшава. Агулам LOT будзе мець дзесяць маршрутаў паміж Эўропай і Паўночнай Амэрыкай. Пры гэтым вылеты й прыбыцьцё рэйсаў Варшава – Маямі й Маямі – Варшава складзеныя так, каб у польскай сталіцы пасажыры з Прагі, Бухарэсту, Кіева, Тэль-Авіву й іншых гарадоў мелі кароткую й выгодную перасадку.
Калі ж казаць пра палёты ў Нью-Дэлі, то штогод паміж Эўропай і Індыяй падарожнічае 8 млн 900 тыс пасажыраў. Кавалак гэтага торту таксама хоча адхапіць LOT. Нядаўна польская авіякампанія адкрыла рэйсы ў Сынгапур, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
Польская авіякампанія LOT пашырае геаграфію палётаў, паведамляе газэта Rzeczpospolita. Сёлета авіялініі адкрываюць 15 абсалютна новых маршрутаў, між іншым, рэйс у Калёмба – сталіцу Шры-Ланкі. Траса будзе адкрытая 3 лістапада.
Яшчэ раней самалёты зь сінім жоравам на борце пачнуць лётаць з Варшавы ў Маямі, Бэйрут і Нью-Дэлі. Агулам LOT пад канец году будзе выконваць 14 рэйсаў доўгай працягласьці з Варшавы, Кракава, Жэшава й Будапэшту. Згаданыя маршруты будуць абслугоўваць 15 новых самалётаў Боінг 787 Dreamliner.
Акрамя таго, польская авіякампанія пачне палёты з Кракава ў Тэль-Авіў, Бахарэст, Дуброўнік і Ольштын. З Варшавы будзе адкрыты рэйс у балгарскую Варну й на грэцкі востраў Корфу.
У мінулым годзе LOT пачаў выконваць рэйсы ў аэрапорт London City, які разьмешчаны ў цэнтры брытанскай сталіцы. Сёлета ў згаданы аэрапорт польская авіякампанія пачне лётаць зь Вільні й Будапэшту. Адкрыцьцё рэйсаў заплянаванае на 1 мая.
Акрамя таго, з вугорскай сталіцы польскія самалёты пачнуць лётаць у Брусэль, Бухарэст і ў Маямі на Флорыдзе. Будапэшт стаў адной з базаў LOT, таму што ў Вугоршчыне адсутнічаюць нацыянальныя авіялініі пасьля таго, як збанкрутавала кампанія Malev, таму вугорскі авіярынак для палякаў стаў адным з важнейшых.

вс