Logo Polskiego Radia
Print

Выбары ва Ўкраіне мелі дэмакратычны характар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2019 17:17
Назіральнікі: Колькасьць парушэньняў зьменшылася ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі.
Украінская Цэнтральная выбарчая камісія прэзэнтуе частковыя вынікі выбараў прэзыдэнта краіны.

Украінская Цэнтральная выбарчая камісія прэзэнтуе частковыя вынікі выбараў прэзыдэнта краіны. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Галасаваньне падчас першага туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне мела дэмакратычны характар й адпавядала міжнародным стандартам. Няўрадавая грамадзкая арганізацыя „Апора”, якая назірае за выбарамі ва Ўкраіне з 2007 году, падкрэсьлівае, што колькасьць парушэньняў выбарчага заканадаўства зьменшылася ў параўнаньні з папярэднімі выбарамі.

Старшыня арганізацыі Вольга Айвазоўская адзначае, што станоўчая ацэнка датычыць выбарчай кампаніі, галасаваньня й падліку галасоў. Кандыдаты мелі доступ да сродкаў масавай інфармацыі, не было ніякіх праблем з арганізацыяй сустрэч з выбаршчыкамі.

Аднак, гэта не азначае, што зусім не было ніякіх праблемаў. Аляксандар Нэбэрыкут з „Апоры” дадае, што праблема - гэта адсутнасьць празрыстасьці фінансаваньня кампаній, а таксама выкарыстоўваньне ў кампаніі дзяржаўнай адміністрацыі. Гаворка ідзе, напрыклад, пра абяцаньні фінансавай падтрымкі зь бюджэту дзяржавы для канкрэтных людзей і груп.

„Ужо само абяцаньне гэткай падтрымкі не адпавядае дэмакратычным стандартам”, - падкрэсьлівае экспэрт.

Нагадаем, ва ўчарашніх прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне змагаліся 39 кандыдатаў. У другі тур выбараў, паводле частковых вынікаў галасаваньня, увайшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі й дзейны прэзыдэнт Пётр Парашэнка. Другі тур выбараў пройдзе 21 красавіка.

аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт