Польскі ўрад робіць стаўку на электрамабілі
Са студзеня будучага году доля электрамабіляў сярод урадавых машынаў вырасьце да 10%.
Польскі ўрад прасоўвае электрамабілі. Ужо цяпер ва ўрадавым парку 5% аўтамабіляў мае альтэрнатыўныя рухавікі, у асноўным электрычныя й гібрыдныя. Са студзеня будучага году іх доля павінна вырасьці да 10%.
Сярод 350 аўтамабіляў у міністэрствах і Канцылярыі прэм'ера 18 маюць альтэрнатыўныя рухавікі. Большасьць зь іх – гэта гібрыды. Найбольш, то бок 6 гэткіх аўтамабіляў мае Міністэрства фінансаў. Гэта амаль чвэрць усіх машынаў у гэтым ведамстве.
Па адным гэткім аўтамабілі маюць таксама міністэрствы энэргетыкі, прадпрымальніцтва й тэхналёгій і інвэстыцый і разьвіцьця. Гэтае апошняе ведамства мае таксама трохколавы электрычны скутар.
20% аўтамабіляў з альтэрнатыўнымі рухавікамі мае таксама Цэнтар абслугоўваньня ўрадавай адміністрацыі. Больш за 15% гэткіх транспартных сродкаў мае Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, а Міністэрства культуры й нацыянальнай спадчыны -10%. Больш менш столькі электрамабіляў у міністэрстве энэргетыкі (8%) і інвэстыцый і разьвіцьця (9,5 %).
Цэнтар абслугоўваньня ўрадавай адміністрацыі да канца году плянуе купіць восем электрычных аўтамабіляў. Нагадаем, на тэрыторыі Канцылярыі прэм’ера знаходзіцца зарадная станцыя. Сёлета МЗС плянуе купіць дзьве такія машыны, а ў наступным годзе яшчэ тры.
аз