Ізраіль адкрыў два памежныя пераходы з Cэктарам Газа
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.04.2019 13:02
Такім чынам адбылося нягледзячы на рост напружанасьці ў ізраільска-палестынскіх адносінах.
Сьцяг Ізраіля.Photo: Etereuti/pixabay.com/CC0 Public Domain
У нядзелю Ізраіль адкрыў два КПП на мяжы з Cэктарам Газа. Такім чынам адбылося нягледзячы на рост напружанасьці ў ізраільска-палестынскіх адносінах і аднаўленьне пратэстаў палестынцаў на мяжы з габрэйскай дзяржавай.
Прадстаўнікі ізраільскага ўраду й радыкальнага палестынскага руху ХАМАС, якi кіруе ў Cэктары Газа, паведамілі, што былі адкрытыя КПП у Эрэз на поўначы і ў Керэм Шалом на поўдні сэктара.
Згаданыя пераходы былі закрытыя з 25 сакавіка, у адказ на палестынскі ракетны абстрэл, у выніку якога быў разбураны адзін з дамоў ля Тэль-Авіва.
Паводле часткі камэнтатараў, іх паўторнае адкрыцьцё можа быць доказам прагрэсу ў перамовах аб спыненьні агню паміж Ізраілем і рухам ХАМАС. Пасярэднікам у гэтых перамоваў зьяўляецца Эгіпет.
Нагадаем, зь пятніцы на ізраільска-палестынскай мяжы праходзілі палестынскія дэманстрацыі. У суботу, паводле ізраільскай арміі, у іх удзельнічалі каля 40 тысяч палестынцаў.
аз