Завяршаецца кругласьветнае плаваньне польскага парусьніка «Дар моладзі»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
27.03.2019 12:56
Падчас распачатага 20 траўня мінулага году падарожжа парусьнік завітаў у 23 парты больш за дзесяці краін сьвету.
Польскі школьны парусьнік «Дар моладзі»фота: Дарота Нэльке (Dorota Nelke)
У чацьвер, пасьля дзесяці месяцаў Рэйсу Незалежнасьці вакол сьвету, у Гдыню вернецца польскі парусьнік «Дар моладзі». Падчас распачатага 20 траўня мінулага году падарожжа парусьнік завітаў у 23 парты больш за дзесяці краін сьвету.
Прэс-сакратар гарадзкога ўпраўленьня Гдыні Агата Гжэгорчук паінфармавала, што ва ўрачыстасьці прывітаньня парусьніка ў сквэры Касьцюшкі ўдзел прымуць, між іншым, міністар марской гаспадаркі і рачнога флёту Марэк Грубарчык, прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, а таксама ўлады і студэнты Марскога ўнівэрсытэту.
Падчас дзесяці месяцаў плаваньня на борце судна агулам знаходзілася 530 студэнтаў марскіх вучэльняў, а таксама 400 ляўрэатаў конкурсу, зьвязанага з 100-й гадавінай польскай незалежнасьці.
«Дар моладзі» прышвартоўваўся ў 23 партах ва ўсім сьвеце. У кожным порце адбывалася імпрэза, якая папулярызавала Польшчу і яе незалежнасьць. Адным з важных пунктаў падарожжа быў удзел у сустрэчы з папам Францішкам у рамках Сусьветных дзён моладзі ў Панаме.

ав