Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Польшчы патрабуе вызваліць Паўла Грыба, выкрадзенага ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.03.2019 11:32
Польскі бок выдаў заяву ў сувязі з прысудам украінцу, якога расейскія спэцслужбы выкралі ў жніўня 2017 году з Беларусі.
Павал Грыб, фота з архіва бацькі хлопца Ігара Грыба, прадстаўленае Эўрапейскаму радыё для Беларусі. Павал Грыб, фота з архіва бацькі хлопца Ігара Грыба, прадстаўленае Эўрапейскаму радыё для Беларусі. euroradio.fm

Польскае МЗС выдала заяву ў сувязі з прысудам украінцу Паўлу Грыбу, якога расейскія спэцслужбы выкралі ў жніўня 2017 году з Беларусі. «Мы з велізарнай занепакоенасьцю прынялі інфармацыю аб шасьці гадах пазбаўленьня волі 20-гадовага Паўла Грыба», – чытаем на старонцы міністэрства. Польскі бок назваў працэс у ваенным судзе ў Растове-на-Доне паказальным. «Ён зьяўляецца чарговым прыкладам удзелу расейскай судовай сыстэмы ў шырокую агрэсіўнаю дзейнасьць Расеі ў Эўропе».
МЗС Польшчы патрабуе катэгарычнага вызваленьня Паўла Грыба, як і ўсіх нелегальна зьняволеных украінскіх грамадзян у Расеі, а да гэтага часу аказаньня ім патрэбнай мэдычнай дапамогі і сустрэч з роднымі.

Польскае МЗС выдала заяву ў сувязі з прысудам украінцу Паўлу Грыбу, якога расейскія спэцслужбы выкралі ў жніўня 2017 году з Беларусі. «Мы з велізарнай занепакоенасьцю прынялі інфармацыю аб шасьці гадах пазбаўленьня волі 20-гадовага Паўла Грыба», – чытаем на старонцы міністэрства.

Польскі бок назваў працэс у ваенным судзе ў Растове-на-Доне паказальным. «Ён зьяўляецца чарговым прыкладам удзелу расейскай судовай сыстэмы ў шырокай агрэсіўнай дзейнасьці Расеі ў Эўропе».

МЗС Польшчы патрабуе катэгарычнага вызваленьня Паўла Грыба, як і ўсіх нелегальна зьняволеных украінскіх грамадзян у Расеі, а да гэтага часу аказаньня ім патрэбнай мэдычнай дапамогі і сустрэч з роднымі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт