Logo Polskiego Radia
Print

25 сакавіка – 101 год БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.03.2019 10:24
Сёньня многія беларусы вывешваюць на вокнах сваіх дамоў бел-чырвона-белыя сьцягі.
фота: Павел Белавус/Фэйсбук

25 сакавіка – 101 год БНР
25 сакавіка 1918 году ў Менску Рада БНР (былы выканаўчы камітэт Усебеларускага зьезду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, згодна зь якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР пастанавіла, што Берасьцейская мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы.
Дзяржаўнымі сымбалямі першай беларускай нацыянальнай дзяржавы сталі бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня, сталіцай – Менск, дзяржаўнай і абавязковай мовай – беларуская. Ад 11 кастрычніка 1918 дзейнічала часовая канстытуцыя, праводзілася выдача пашпартоў. (Вікіпедыя)
На выходных сьвята сьвяткавалі ў Менску і Горадні. Сёньня многія беларусы вывешваюць на вокнах сваіх дамоў бел-чырвона-белыя сьцягі, тым самым паказваючы, што яны сьвяткуюць гадавіну БНР. Арганізатары кампаніі #БНР101 таксама прапануюць а 21 гадзіне запускаць фэервэркі ў гонар сьвята.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт