Logo Polskiego Radia
Print

Астану перайменавалі на Нур-Султан

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2019 11:27
Цягам апошніх 21 году горад, які ў 1997 годзе быў абвешчаны сталіцай Казахстану, называлі Астаной.
Астану перайменавалі на Нур-Султан.Астану перайменавалі на Нур-Султан.PAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Астану перайменавалі на Нур-Султан
Цягам апошніх 21 году горад, які ў 1997 годзе быў абвешчаны сталіцай Казахстану, называлі Астаной.
Зь сёньняшняга дня сталіца Казахстана называецца Нур-Султан. Адпаведныя дакумэнты, прынятыя абедзьвюма палатамі парлямэнта, падпісаў часова выконваючы абавязкі прэзыдэнта краіны Касым-Жамарт Такаеў.
Указ набыў моц сёньня, то бок у момант афіцыйнага апублікаваньня.
Цягам апошніх 21 году горад, які ў 1997 годзе быў абвешчаны сталіцай Казахстану, называлі Астаной.
Нагадаем, 19 сакавіка прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку пасьля амаль 30 гадоў кіраваньня краінай і перадаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы старшыні Сэнату Касым-Жамарту Такаеву.
Такаеў будзе выконваць гэтыя абавязкі да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў Казахстане ў 2020 годзе.
У сваю чаргу сьпікерам верхняй палаты парлямэнта стала старэйшая дачка былога прэзыдэнта Дарыга Назарбаева.
Неадкладна пасьля прэзыдэнцкай прысягі Касым-Жамарт Такаеў запрапанаваў перайменаваць сталіцу краіны на Нурсултан, а таксама назваць у гонар былога прэзыдэнта цэнтральныя вуліцы буйных гарадоў.
Супраць гэтага рашэньня пратэставала частка жыхароў сталіцы.
аз

Зь сёньняшняга дня сталіца Казахстана называецца Нур-Султан. Адпаведныя дакумэнты, прынятыя абедзьвюма палатамі парлямэнта, падпісаў часова выконваючы абавязкі прэзыдэнта краіны Касым-Жамарт Такаеў.

Указ набыў моц сёньня, то бок у момант афіцыйнага апублікаваньня.

Цягам апошніх 21 году горад, які ў 1997 годзе быў абвешчаны сталіцай Казахстану, называлі Астаной.

Нагадаем, 19 сакавіка прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку пасьля амаль 30 гадоў кіраваньня краінай і перадаў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы старшыні Сэнату.

Касым-Жамарт Такаеў будзе выконваць гэтыя абавязкі да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў Казахстане ў 2020 годзе.

У сваю чаргу сьпікерам верхняй палаты парлямэнта стала старэйшая дачка былога прэзыдэнта Дарыга Назарбаева.

Неадкладна пасьля прэзыдэнцкай прысягі Касым-Жамарт Такаеў запрапанаваў перайменаваць сталіцу краіны на Нур-Султан, а таксама назваць у гонар былога прэзыдэнта цэнтральныя вуліцы буйных гарадоў.

Супраць гэтага рашэньня пратэставала частка жыхароў сталіцы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт