Logo Polskiego Radia
Print

Макей: Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму з ЭЗ гатовае да падпісаньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2019 11:01
„Аднак паколькі дакумэнт ідзе ва ўвязцы з пагадненьнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні”.
Алена Вялічка/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж Беларусьсю й ЭЗ практычна гатовае да падпісаньня. Пра гэта паведаміў журналістам міністар замежных спраў Уладзімір Макей, які разам з замежным дыпляматычным корпусам наведаў мэмарыяльны комплекс „Хатынь”.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства адзначыў, што па гэтым дакумэнце былі спрэчныя моманты, але атрымалася прыйсьці да калегіяльнага рашэньня, якое дазваляе літаральна ў бліжэйшы час падпісаць дамову.

Аднак паколькі гэты дакумэнт ідзе ва ўвязцы з пагадненьнем аб рэадмісіі, нельга сказаць, што ён будзе падпісаны ў бліжэйшыя дні. Разам з тым міністар упэўнены, што атрымаецца прыйсьці да агульнага меркаваньня й датычна пагадненьня па рэадмісіі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт