Амбасадар ЗША: Адмена візаў для палякаў магчыма яшчэ сёлета
„Калі не ў бягучым, то, напэўна, у 2020 годзе” – пераконвае Джорджэт Масбахэр.
„Да ліквідацыі візавага абавязку для палякаў я намерваюся давесьці яшчэ да канца тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Калі не ў бягучым, то, напэўна, у 2020 годзе”, - падкрэсьліла амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахэр.
Запытаная ў інтэрвію тэлеканалу Polsat News пра тое, ці ліквідацыя візавага абавязку для палякаў магчымая падчас тэрміну ейных паўнамоцтваў, амэрыканская амбасарадка адказала:
„Я ведаю, што я выходжу зь лініі, але пляную давесьці да гэтага да таго, як пакіну Польшчу” – заявіла Масбахэр. Яна выказала надзею на тое, што гэта адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе.
Яна таксама заклікала палякаў, каб яны падавалі заявы на візы й такім чынам прычыніліся да паніжэньня да 3% долі адмоваў, што неабходнае дзеля ліквідацыі візавага абавязку для Польшчы.
Джорджэт Масбахэр таксама падкрэсьліла, што ейная супраца з польскімі ўладамі „ня толькі добрая, але й прадуктыўная”.
„Мае адносіны з прэзыдэнтам Дудам вельмі добрыя, падобным чынам, як з прэм'ерам Маравецкім і астатнімі міністрамі”, - сказала амбасадар.
аз
„Да ліквідацыі візавага абавязку для палякаў я намерваюся давесьці яшчэ да канца тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Калі не ў бягучым, то, напэўна, у 2020 годзе”, - падкрэсьліла амбасадар ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахэр.
Запытаная ў інтэрвію тэлеканалу Polsat News пра тое, ці ліквідацыя візавага абавязку для палякаў магчымая падчас тэрміну ейных паўнамоцтваў, амэрыканская амбасарадка адказала:
„Я ведаю, што я забягаю наперад, але пляную давесьці да гэтага да таго, як пакіну Польшчу,” – заявіла Масбахэр. Яна выказала надзею на тое, што гэта адбудзецца яшчэ ў гэтым годзе.