Logo Polskiego Radia
Print

Расея з 22 сакавіка забараняе ўвоз у РФ турэцкіх яблык празь Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.03.2019 08:11
Гэта ў сувязі з рызыкамі ўвозу на тэрыторыю Расеі транзытам празь Беларусь „санкцыйнай“ прадукцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расея з 22 сакавіка забараняе ўвоз у РФ турэцкіх яблык празь Беларусь. Пра гэта са спасылкай на прэсавую канфэрэнцыю чыноўніцы Рассельгаснагляду Юліі Мелано паведамляе агенцтва „Інтэрфакс-Захад”.

„У сувязі з высокімі рызыкамі ўвозу на тэрыторыю Расеі транзытам празь Беларусь „санкцыйнай“ прадукцыі пад выглядам прадукцыі, вырабленай у Турэччыне, Рассельгаснагляд прыняў рашэньне з 22 сакавіка 2019 году забараніць рээкспарт сьвежых яблыкаў паходжаньнем Турэцкая рэспубліка з рэспублікі Беларусь”, — паведаміла журналістам Юлія Мелано.

Паводле яе слоў, рашэньне прынятае ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася з пастаўкамі празь Беларусь у Расею плодаагародніннай прадукцыі, на якую распаўсюджваецца дзеяньне расейскага харчовага эмбарга.

„Рассельгаснагляд неаднаразова зьвяртаў увагу беларускіх калегаў на неабходнасьць правядзеньня мерапрыемстваў па пацьвярджэньню краіны паходжаньня прадукцыі трэціх краін, размытненага ў Беларусі й сэртыфікаванай для рээкспарту ў Расейскую Фэдэрацыю”, - сказала чыноўніца.

Аднак выпадкі ўвозу прадукцыі зь Беларусі ў суправаджэньні рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатаў зь несапраўднымі зьвесткамі аб краіне паходжаньня працягваюцца, адзначыла Юлія Мелано.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт