З моманту анэксіі Крыму прайшло пяць гадоў, і цяпер прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну патрэбны чарговы геапалітычны посьпех, каб адцягнуць увагу грамадзян ад рэчаіснасьці, гаворыць палітоляг і дырэктар Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў доктар Адам Эбэрхард. Інтэрвію зь ім публікуе Gazeta Wyborcza. Расейскаму кіраўніку патрэбны новы Крым, і ім стала Беларусь, кажа спэцыяліст.
Доктар Эбэрхард зазначае, што беларуска-расейскае напружаньне ў адносінах зьяўлялася й раней, аднак цяпер сытуацыя выглядае сур’ёзьней. «Масква вырашыла прад’явіць Менску рахунак за шматгадовую падтрымку й выкарыстаць слабасьць беларускай дзяржавы, каб прымусіць рэалізаваць на практыцы пагадненьні, падпісаныя 20 гадоў таму, якія Лукашэнка не рэалізаваў, таму што гэта не аплочвалася (...). Расея пачынае націскаць на Менск, што можа прывесьці да абмежаваньня сувэрэнітэту Беларусі. Нельга выключыць, што ў будучыні можа дайсьці да інкарпарацыі краіны з выкарыстаньне сілавых мэтадаў», – зазначае польскі палітоляг.
Паводле Адама Эбэрхарда, Крэмль па-майстэрску гуляе зь беларускім грамадзтвам, якое не асабліва моцна зьвязанае са сваёй дзяржавай у пляне самаідэнтыфікацыі. «Гэта, дарэчы, віна Лукашэнкі, які да беларускай нацыянальнай ідэі мае амбівалентныя адносіны», – зазначае спэцыяліст і падкрэсьлівае, што беларусы, выхаваныя дзяржаўнай ідэалёгіяй цягам больш чым 20 гадоў знаходжаньня пры ўладзе Лукашэнкі, ня кінуцца абараняць сваю краіну ад Пуціна. Тым больш, падкрэсьлівае Эбэрхард, папулярнасьць Лукашэнкі сярод беларусаў малая й працягвае падаць. «Глыбокае, сыстэмнае абмежаваньне незалежнасьці Беларусі Крамлём – гэта крокі, разьлічаныя на актуальны прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна. Анэксія Крыму павысіла яго рэйтынг на 5%. Думаю, што расейскія паліттэхнолягі працуюць над новым варыянтам Крыму, і ім можа стаць Беларусь», – цытуе Gazeta Wyborcza польскага палітоляга, дырэктара Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Адама Эбэрхарда.
З моманту анэксіі Крыму прайшло пяць гадоў, і цяпер прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну патрэбны чарговы геапалітычны посьпех, каб адцягнуць увагу грамадзян ад рэчаіснасьці, гаворыць палітоляг і дырэктар Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў доктар Адам Эбэрхард. Інтэрвію зь ім публікуе Gazeta Wyborcza. Расейскаму кіраўніку патрэбны новы Крым, і ім можа стаць стала Беларусь, кажа спэцыяліст.
Доктар Эбэрхард зазначае, што беларуска-расейскае напружаньне ў адносінах зьяўлялася й раней, аднак цяпер сытуацыя выглядае сур’ёзьней. «Масква вырашыла прад’явіць Менску рахунак за шматгадовую падтрымку й выкарыстаць слабасьць беларускай дзяржавы, каб прымусіць рэалізаваць на практыцы пагадненьні, падпісаныя 20 гадоў таму, якія Лукашэнка не рэалізаваў, таму што гэта не аплочвалася (...). Расея пачынае націскаць на Менск, што можа прывесьці да абмежаваньня сувэрэнітэту Беларусі. Нельга выключыць, што ў будучыні можа дайсьці да інкарпарацыі краіны з выкарыстаньне сілавых мэтадаў», – зазначае польскі палітоляг.
Паводле Адама Эбэрхарда, Крэмль па-майстэрску гуляе зь беларускім грамадзтвам, якое не асабліва моцна зьвязанае са сваёй дзяржавай у пляне самаідэнтыфікацыі.
«Гэта, дарэчы, віна Лукашэнкі, які да беларускай нацыянальнай ідэі мае амбівалентныя адносіны», – зазначае спэцыяліст і падкрэсьлівае, што беларусы, выхаваныя дзяржаўнай ідэалёгіяй цягам больш чым 20 гадоў знаходжаньня пры ўладзе Лукашэнкі, ня кінуцца абараняць сваю краіну ад Пуціна. Тым больш, падкрэсьлівае Эбэрхард, папулярнасьць Лукашэнкі сярод беларусаў малая й працягвае падаць.
«Глыбокае, сыстэмнае абмежаваньне незалежнасьці Беларусі Крамлём – гэта крокі, разьлічаныя на актуальны прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна. Анэксія Крыму павысіла яго рэйтынг на 5%. Думаю, што расейскія паліттэхнолягі працуюць над новым варыянтам Крыму, і ім можа стаць Беларусь», – цытуе Gazeta Wyborcza польскага палітоляга, дырэктара Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Адама Эбэрхарда.
вс